МІНСК, 6 кра - Sputnik. Былая першая ракетка свету беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайшла ў паўфінал турніру ў Мантэрэі (Мексіка). Прызавы фонд гэтых спаборніцтваў - 250 тысяч долараў.
Азаранка абыграла ў чвэрцьфінальнай сустрэчы расіянку Анастасію Паўлючэнкаву з лікам 2:0 (6:0, 6:4). Прадстаўніца Расіі да гэтага чатыры разы выйгравала турнір у Мантэрэі.
Беларуска цяпер знаходзіцца на 67-м месцы ў рэйтынгу WTA, у яе саперніцы па чвэрцьфінале 33-я пазіцыя.
Бітва тэнісістак працягвалася крыху больш за гадзіну.
"Гэта быў выдатны матч, і я вельмі задаволеная узроўнем тэніса, які я паказала сёння", - цытуе словы Азаранкі сайт WTA.
Цяпер Азаранка чакае ў паўфінале пятая ракетка планеты - прадстаўніца Германіі Ангеліка Кербер.
У другім матчы ½ згуляюць Магдалена Рыбарыкава са Славакіі, у якой 71-е месца ў рэйтынгу, і іспанская тэнісістка Гарбін Мугуруса (у яе 19-ы радок).
Спаборніцтвы ў Мантэрэі завершацца 7 красавіка.