Дабравешчанне – свята прылёту бусла

© Sputnik / Сергей ЛескетьДабравешчанне – свята прылёту бусла
Дабравешчанне – свята прылёту бусла - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, чаму бусел з'яўляецца любімай птушкай беларусаў і што ён прыносіць гаспадарам дома.
Дабравешчанне (Благавешчанне, Благавеснік, Звеставанне) - вялікае рэлігійнае свята. У гэты дзень забараняецца выконваць якую б то ні было працу. У народзе так і казалі: "На Благавешчанне нават і птушка пярынкі не занясе на гняздо — такое важнае свята" ці "На Благавешчанне дзеўка касу не пляце, птушка гнязда не ў'е". Да гэтага дня забаранялася чапаць зямлю.
"Благавешчанне святкавалі сёмага красавіка. Лічылася, што ў гэты дзень вясна прыходзіла. Казалі, што да Благавешчання зямля спіць, таму ніхто не капаў зямлю, не паліў смецце, не гарадзіў заборы, нельга было вокны выстаўляць, адкрываць іх. Лічылася, што надвор'е на Благавешчанне прадказвае надвор'е на Вялікдзень.
Дабравешчанне — свята прылёту бусла. У народных павер'ях бусел — гэта птушка, якая прыносіць шчасце, дабрабыт у сям'ю і спрыяе дзетанараджэнню.
У гэты дзень асабліва пільна ўглядаліся ў неба, каб пабачыць першы раз у гэтым годзе бусла.

Павер'і беларусаў

Існуе трывалае народнае перакананне, што калі пабачыш бусла ў палёце, то цэлы год усе справы будуць рухацца наперад. Казалі, што "чалавек будзе лёгкі на ногі". Калі ж птушка будзе стаяць, то ўсё атрымаецца наадварот, і нават прадракалі, што ў таго чалавека нібыта будуць балець ногі.
CC BY 2.0 / Anka Albrecht / Storch / storkАист, архивное фото
Аист, архивное фото - Sputnik Беларусь
Аист, архивное фото
Кали давядзецца пабачыць бусла ў палёце, будзе шчасціць увесь год
 
Верылі, што шчасце будзе ісці разам з тым, на чыім падвор'і бусел зрабіў гняздо. На чыім двары ён паселіцца — там будзе поўны дастатак. Таму многія беларусы зацягвалі на стрэхі сваіх будынкаў старыя колы, каб яны паслужылі асновай для гнязда бусла. Калі з цягам часу чалавеку патрабавалася змяніць страху, то гняздо акуратна здымалі і вярталі пасля на тое ж самае месца. Разбурыць гняздо бусла — вялікі грэх. Лічылі, што на адной назе бусла знаходзіцца агонь, а на другой — вада. Таму ён у адплату за разбурэнне гнязда можа зрабіць пажар — прынясе галавешку і спаліць хату або накліча градавую хмару.
Забіваць бусла — таксама грэх. Гэта тое ж, што і забіваць чалавека, бо бусел па легендзе сам з чалавека. Тыповы варыянт легенды аб паходжанні бусла быў запісаны на Віцебшчыне этнографам Мікалаем Нікіфароўскім у канцы ХІХ стагоддзя. У ёй пераказваецца вядомы сюжэт аб ператварэнні Богам чалавека ў бусла ў пакаранне за тое, што ён не выканаў Божага загаду.

Паданне пра чалавека і бусла

Гэта было тады, калі Бог хадзіў па зямлі. На зямлі развялося такое мноства гадаў, што не стала ад іх жыцця ні людзям, ні жывёле, і вырашыў Бог знішчыць іх, патапіўшы ў якойсці бяздонніцы. Бог сабраў гадаў у торбу, завязаў яе, узваліў аднаму неразумнаму чалавеку на плечы і загадаў укінуць у паказанае месца. Як толькі чалавек рушыў, то ўся сволач, якая была ў торбе, засквірчэла, засіпела, засвістала, і ўзяло чалавека цікаўства, што ён такое прэць.
Некаторыя гаспадары спецыяльна заваблівалі буслоў да сваіх хат
 
Чалавек развязаў торбу ды і аслупянеў ад страху. Гады ж тым часам вылезлі з торбы і распаўзліся ізноў па зямлі. Бог не захацеў другі раз збіраць гэтую дрэнь, і ён накінуў на чалавека парожнюю торбу і загадаў у яе збіраць паўцякаўшых гадаў…
І ходзіць гэты ператвораны чалавек з накінутай паміж плеч торбай па лугах, палях, балотах ды збірае гадаў, але да гэтай пары ніяк сабраць не можа, нягледзячы на тое, што Бог для дапамогі паслаў яму дзяцей і жонку. З прычыны сваёй крэўнасці з чалавекам гэты перавароцень не адыходзіцца далёка ад людскіх сяліб і мала баіцца людзей.
Цыбаты, крыху смешны бусел сапраўды нагадвае насатага дзядзьку-беларуса.

Што такое галёпы

На беларускім і украінскім Палессі існаваў звычай выпякаць на Дабравешчанне рытуальнае печыва — буськовы лапы — у выглядзе адбітка следа бусла. З гэтым печывам дзеці сустракалі прылятаючых з выраю буслоў, прыгаворваючы: "Буська, буська, на табе галёпу, дай мне жыта копу!.."
Цеста на галёпы заўсёды рабілі поснае — без яек, малака ды масла, бо яшчэ доўжыцца пост. Але паколькі печыва святочнае, то яго замешвалі з лепшай мукі, з алеям, мёдам і цукрам.
Інгрыдыенты:
  • 2 шклянкі мукі
  • 2 ст. лыжкі або 1 шклянку цукру ці мёду
  • 0,25 шклянкі алею
  • 0,5-1 ч. лыжка соды, загашанай воцатам
  • соль.
Як гатававць:
Добра вымясіць цеста і змясціць на 30 хвілін у холад. Затым раскатаць цеста і зрабіць коржыкі ў выглядзе буслінага следу. Выпякаць у духоўцы пры 180-200 градусах да залацістага колеру.
А яшчэ Дабравешчанне, як час яўнай перавагі вясны над зімой, прымушала беларускіх гаспадынь падумаць пра агароды, тым больш, што пара каля гэтага свята лічыцца найбольш прыгоднай для пасеву расады.
Стужка навiн
0