Лукашэнка даў інтэрв'ю турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву

© Photo : Пресс-служба президента РБПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка даў інтэрв'ю найбуйнейшаму інфармацыйнаму агенцтву Турцыі "Анадолу"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка даў інтэрв'ю найбуйнейшаму інфармацыйнаму агенцтву Турцыі Анадолу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі прэзідэнт распавёў пра падрабязнасці візіту ў Турцыю, які запланаваны на сярэдзіну красавіка бягучага года.

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка даў сёння інтэрв'ю турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву "Анадолу", у якім закрануў як міжнародны парадак, так і двухбаковыя адносіны Мінска і Анкары, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Усяго беларускаму прэзідэнту турэцкія журналісты змаглі задаць каля дзесяці пытанняў. У прыватнасці, іх цікавіла меркаванне Аляксандра Лукашэнкі па такой праблематыцы, як рост напружанасці ў рэгіёне і свеце.

Асобна была закранутая роля Беларусі ў мірным урэгуляванне канфлікту на ўкраінскай тэрыторыі. Прэзідэнт таксама распавёў пра сваё бачанне ходу выбараў прэзідэнта Украіны.

Кіраўнік дзяржавы змястоўна адказаў на пытанні пра двухбаковыя адносіны Беларусі і Турцыі, а таксама даў сваю ацэнку перспектывам іх развіцця.

Прэзідэнт Беларусі прыадчыніў падрабязнасці будучага візіту ў Турцыю і распавёў аб асабістых адносінах з турэцкім прэзідэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Цікава, што інтэрв'юер маскоўскага карэспандэнцкага пункта "Анадолу" Алі Джура вучыўся ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.

Стужка навiн
0