Расійская кампанія будзе кіраваць ГЗЦ Galleria Minsk

© Sputnik / Виктор ТолочкоРасійская кампанія будзе кіраваць ГЗЦ Galleria Minsk
Расійская кампанія будзе кіраваць ГЗЦ Galleria Minsk - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Найбуйнейшы гандлёвы цэнтр беларускай сталіцы будзе развівацца пад кіраўніцтвам групы кампаній PRAKTIKA.

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Кіраваць гандлёва-забаўляльным цэнтрам Galleria Minsk будзе Praktika Development, якая працуе ў сферы кіравання камерцыйнай нерухомасцю ў Расіі, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Перад расійскай кампаніяй стаіць задача давесці запаўняльнасць ГЗЦ Galleria Minsk да 100%, каб павялічыць яго даходы, а таксама аптымізаваць сістэму кіравання. У планах таксама прыцягнуць у гандлёвы цэнтр новыя брэнды.

"Асаблівы акцэнт будзе зроблены на развіццё новых кафэ і рэстаранаў і запуск сучаснага фуд-хола", - удакладнілі ў прэс-службе расійскай кампаніі.

Такім чынам, беларуская кампанія СТАА "Галерэя канцэпт" перадала ва ўпраўленне свой гандлёвы цэнтр партнёрам у Расіі. Такая практыка прымяняецца ва ўсім свеце паўсюдна.

У цяперашні час ГЗЦ Galleria Minsk стаў сёмым праектам у партфелі расійскай кампаніі, які плануецца прэзентаваць на выставе MAPIC RUSSIA ў красавіку 2019 года.

Стужка навiн
0