Фотафакт: у Маскве развіталіся з Георгіем Данэліям

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў фотабанкУ Маскве развіталіся з Георгіем Данэліям
У Маскве развіталіся з Георгіем Данэліям - Sputnik Беларусь
Георгій Данелія сёння будзе пахаваны на Новадзявочых могілках, побач з Алегам Табаковым і Станіславам Гаварухіным.

Цырымонія развітання з легендарным рэжысёрам Георгіем Данеліям прайшла ў Вялікай зале Цэнтральнага Дома кінематаграфістаў у Маскве, дзе сабраліся прыхільнікі яго творчасці, сябры і родныя.

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў фотабанкНезадоўга да пачатку цырымоніі перад Домам кіно ўжо выстраілася вялікая чарга з жадаючых развітацца з рэжысёрам.
Фотафакт: у Маскве развіталіся з Георгіем Данэліям - Sputnik Беларусь
Незадоўга да пачатку цырымоніі перад Домам кіно ўжо выстраілася вялікая чарга з жадаючых развітацца з рэжысёрам.

Па словах кіраўніка "Масфільма" Карэна Шахназарава, рэжысёрскі почырк Данеліі пазнаваўся з першых кадраў, ён валодаў самабытным поглядам на свет. Яго кіно дарыла надзею. "Георгій Мікалаевіч, мы будзем глядзець вашыя фільмы, размаўляць з вамі праз экран", - сказаў на заканчэнне рэжысёр.

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў фотабанкГенеральны дырэктар киноконцерна "Масфільм" Карэн Шахназараў сказаў на развітанні: "Георгій Мікалаевіч, мы будзем глядзець вашыя фільмы, размаўляць з вамі праз экран".
Фотафакт: у Маскве развіталіся з Георгіем Данэліям - Sputnik Беларусь
Генеральны дырэктар киноконцерна "Масфільм" Карэн Шахназараў сказаў на развітанні: "Георгій Мікалаевіч, мы будзем глядзець вашыя фільмы, размаўляць з вамі праз экран".

"Пайшоў не толькі выдатны рэжысёр, надзвычайны чалавек, - за ім пайшоў увесь свет, які ён стварыў, свет яго карцін. У гэтым свеце было ўсё - былі свае праведнікі, грэшнікі, нягоднікі, прыгажуні, было каханне і смерць. Усё гэта перапоўнена любоўю да сваіх персанажаў і гледачоў. У жыцці ён быў чалавекам неадназначным, ён быў чалавекам адраджэння. Ён быў добрым мастаком, ён быў музычны, у яго было абсалютная пачуццё гумару - рэдкая якасць", - сказаў рэжысёр Аляксандр Адабаш'ян.

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў фотабанкДраматург, акцёр і рэжысёр Аляксандр Адабаш"ян (злева) і акцёр Яўген Сцяблоў
Фотафакт: у Маскве развіталіся з Георгіем Данэліям - Sputnik Беларусь
Драматург, акцёр і рэжысёр Аляксандр Адабаш"ян (злева) і акцёр Яўген Сцяблоў

Вядомы грузінскі акцёр і спявак Вахтанг Кікабідзэ даслаў на цырымонію развітання з Георгіем Данеліям ліст, бо знаходзіцца ў бальніцы і не змог прыехаць на пахаванне. "Гія, дзякуй табе за 50 гадоў нашай дружбы, за шчасце, якое ты падарыў мне, выбраўшы героем сваіх выдатных карцін. Дзякуй за любоў гледачоў, за нашы цудоўныя вясёлыя дні, якія назаўсёды застануцца са мной. Мае самыя глыбокія спачуванні сям'і і гледачам, для якіх ён тварыў", - напісаў Кікабідзэ.

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў фотабанкУдава Георгія Данэліі, актрыса, рэжысёр-пастаноўшчык Галіна Данелія-Юркова на цырымоніі развітання
Фотафакт: у Маскве развіталіся з Георгіем Данэліям - Sputnik Беларусь
Удава Георгія Данэліі, актрыса, рэжысёр-пастаноўшчык Галіна Данелія-Юркова на цырымоніі развітання

Як распавёў сябар сям'і, фатограф Юрый Рост, Георгій Данелія ў студзені напісаў свой апошні сцэнар. "Ён супраціўляўся да апошняй хвіліны, апошні свой сцэнар напісаў у канцы студзеня - гэта быў маленькі сцэнар, але гэта быў сцэнар. Ён любіў жыць, любіў памыляцца і не прызнаваць сваіх памылак. Ён стварыў свет неверагодны - неверагоднай сілы абаяння, пяшчоты, усе яго фільмы трагічныя, і адначасова гэта святло, гэта надзея, гэта працягнутая рука", - сказаў Рост.

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў фотабанкМастак-мультыплікатар Юрый Норштэйн: "Краіна зразумела, каго страціла..."
Фотафакт: у Маскве развіталіся з Георгіем Данэліям - Sputnik Беларусь
Мастак-мультыплікатар Юрый Норштэйн: "Краіна зразумела, каго страціла..."

"Краіна зразумела, каго страціла... Георгій Мікалаевіч быў сумным чалавекам, як любы разумны чалавек, які разумее жыццё, але пры гэтым з выдатным пачуццём гумару. Пачытайце яго кнігі, вы зразумееце, якое шчасце ён пакінуў і там. Ён тут быў таксама з'явай рускай славеснасці, ён валодаў мовай незвычайна. ён быў грандыёзнай асобай, жыў буйнымі пачуццямі, якімі і павінен жыць творчы чалавек", - сказаў журналістам мультыплікатар Юрый Норштейн.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі