У гэтым годзе спаўняецца 350 гадоў з дня смерці сусветна вядомага мастака Рэмбрандта Харменса ван Рэйна. У сувязі з гэтым мастацкі музей Рейксмюсеум у Амстэрдаме і галандская футбольная ліга стварылі адмысловы мяч, які носіць назву "Рэмбрант". На мячы намаляваны сам мастак і некаторыя з яго прац. Першы асобнік новага мяча ўручылі былому гульцу зборнай Нідэрландаў і трэнеру Віму ван Ханегему ў Рейксмюсеуме.
Упершыню гэтым мячом каманды згуляюць 28 красавіка ў перадапошнім туры чэмпіянату краіны, а затым ён будзе выкарыстоўвацца ў сезоне-2019/20.