Настолькі суровыя: чэлябінскія сталявары зрабілі кактус з чыгуну

© Sputnik / Александр Кондратюк / Перайсці ў медыябанкНастолькі суровыя: чэлябінскія сталявары зрабілі кактус з чыгуну
Настолькі суровыя: чэлябінскія сталявары зрабілі кактус з чыгуну - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кактусы выкананы ў традыцыях знакамітага каслінскага ліцця.

МІНСК, 9 кра - Sputnik. Каслінскі завод архітэктурна-мастацкага ліцця, размешчаны ў Чэлябінскай вобласці Расіі, упершыню ў сваёй гісторыі вырабіў калекцыю кактусаў з чыгуну.

© Sputnik / Александр КондратюкПрацоўны даводзіць выраб пасля адліўкі ў цэху Каслінскага завода архітэктурна-мастацкага ліцця ў Чэлябінску
Настолькі суровыя: чэлябінскія сталявары зрабілі кактус з чыгуну - Sputnik Беларусь
Працоўны даводзіць выраб пасля адліўкі ў цэху Каслінскага завода архітэктурна-мастацкага ліцця ў Чэлябінску

Наогул, раслінныя матывы выкарыстоўваюцца ў каслінскім ліцці са спрадвечных часоў: з іх сплятаюцца ажурныя талеркі і скрыначкі, рамачкі, лавы, этажэркі і многія іншыя прадметы.

Гісторыя каслінскага ліцця пачалася ў 1747 годзе, калі тульскі купец Якаў Карабкоў за 150 рублёў набыў 250 тысяч дзесяцін зямлі і заснаваў на Паўднёвым Урале Каслінскі жалезаробны і чыгунаплавільны завод. За сваю гісторыю завод змяніў некалькі ўладальнікаў, якія прыцягвалі на вытворчасць таленавітых скульптараў і мастакоў.

© Sputnik / Рудольф Алфимов / Перайсці ў медыябанк"Чыгунны павільён" Каслінскага завода ў карціннай галерэі горада Екацярынбурга
Настолькі суровыя: чэлябінскія сталявары зрабілі кактус з чыгуну - Sputnik Беларусь
"Чыгунны павільён" Каслінскага завода ў карціннай галерэі горада Екацярынбурга

У 1900 году каслінскія майстры адлілі велізарны чыгунны павільён-палац у візантыйскім стылі для Парыжскай сусветнай выставы прыкладнога мастацтва. Пасля войнаў і рэвалюцый ХХ стагоддзя рамяство было практычна згублена і адноўлена толькі ў 1950-я.

© Sputnik / Александр Кондратюк / Перайсці ў медыябанкВыраб кактусаў з чыгуну на Каслінскім заводзе
Настолькі суровыя: чэлябінскія сталявары зрабілі кактус з чыгуну - Sputnik Беларусь
Выраб кактусаў з чыгуну на Каслінскім заводзе

З тых часоў каслінские майстры не стваралі скульптур без практычнага прымянення. Тры разнавіднасці кактусаў упершыню выраблены "для прыгажосці".

Вышыня кактусаў складае 20-28 сантыметраў (у параўнанні з натурай ён паменшаны прыблізна ўдвая), сярэдняя вага - 1,5 кілаграма.

© Sputnik / Александр Кондратюк / Перайсці ў медыябанкЯйка пад назвай "Анёл" працы маскоўскага скульптара Наталлі Мурамскай (справа) і ажурнае яйка працы каслінскага скульптара Наталлі Куліковай
Настолькі суровыя: чэлябінскія сталявары зрабілі кактус з чыгуну - Sputnik Беларусь
Яйка пад назвай "Анёл" працы маскоўскага скульптара Наталлі Мурамскай (справа) і ажурнае яйка працы каслінскага скульптара Наталлі Куліковай

Сярод апошніх навінак, якія з'явіліся ў асартыменце завода, ёсць таксама чыгунная біжутэрыя і велікодныя яйкі. Завод, які ўваходзіць у склад карпарацыі "Мечэл", выдае больш за 1200 вырабаў.

Стужка навiн
0