Улады Гродзеншчыны хочуць пашырыць бязвіз яшчэ на тры раёны

Падпісацца
Сярод бязвізавых рэгіёнаў могуць апынуцца Лідскі, Шчучынскі і Воранаўскі раёны, а тэрмін магчымага знаходжання без візы маюць намер падоўжыць да месяца.

МІНСК, 10 кра - Sputnik. Улады Гродзеншчыны прапаноўваюць пашырыць межы бязвізавага знаходжання ў рэгіёне, паведаміў старшыня Гродзенскага райвыканкама Уладзімір Краўцоў у інтэрв'ю газеце "Звязда".

Лямус манастыра брыгітак у Гродне - Sputnik Беларусь
Самы стары драўляны будынак у Беларусі адкрылі для турыстаў

"Мы выказалі намер уключыць туды Шчучынскі, Воранаўскі, Лідскі раёны і павялічыць тэрмін знаходжання турыстаў да аднаго месяца", - адзначыў Краўцоў.

Губернатар упэўнены, гэта стане дадатковым штуршком у развіцці турызму ў вобласці.

Колькасць замежных турыстаў, якія прыязджаюць у Гродна па сістэме бязвізавага ўезду, расце з кожным годам. За два гады Гродна і наваколлі наведала больш за 142 тысячы турыстаў. У асноўным з Літвы, Польшчы, Латвіі і Германіі. З пачатку 2019 года ў Гродна пабывала больш за 12 тысяч турыстаў з 30 краін свету.

У Гродзенскай вобласці бязвіз працуе ў турысцка-рэкрэацыйным парку "Аўгустоўскі канал", у які цяпер уваходзіць і Гродна, і Гродзенскі раён.

Стужка навiн
0