МІНСК, 11 кра - Sputnik. Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка, гэтую дату вызначыў Савет Міністраў сваёй пастановай ад 10 красавiка 2019 года.
Органам улады, дзяржаўным і іншым арганізацыям прапануецца ў гэты дзень на добраахвотнай аснове правесці суботнік на працоўных месцах або папрацаваць на свежым паветры - добраўпарадкаваць тэрыторыі, прывесці ў належны стан гісторыка-культурныя каштоўнасці ці паўдзельнічаць у падрыхтоўцы да сезона дзіцячых лагераў.
Заробленыя сродкі мяркуецца размеркаваць наступным чынам. Палова павінна застацца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Яны будуць накіраваныя таксама на падрыхтоўку да сезону дзіцячых загарадных лагераў і на рамонт помнікаў, у тым ліку месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Астатнія 50% будуць пералічаныя Міністэрству фінансаў і накіраваны на капітальны рамонт з мадэрнізацыяй помніка на Плошчы Перамогі, а таксама рамонт падземнага пешаходнага пераходу.
Некамерцыйныя арганізацыі, згодна з пастановай, могуць абмежавацца пералікам сродкаў у памеры, які вызначыць калектыў.
Кіраўнікі ўрада, міністры, а таксама кіраўнікі дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, удзельнічаць у суботніку будуць, выехаўшы на сваю малую радзіму, распавялі ў прэс-службе Саўміна.