МЗС распавёў, як будзе працаваць пагадненне з Расіяй аб прызнанні візаў

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкМЗС распавёў, як будзе працаваць пагадненне з Расіяй аб прызнанні візаў
МЗС распавёў, як будзе працаваць пагадненне з Расіяй аб прызнанні візаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пагадненне аб узаемным прызнанні віз Мінск і Масква планавалі падпісаць у снежні 2018 года на саюзным савеце міністраў, але беларускі бок не паспеў ажыццявіць усе неабходныя для гэтага працэдуры.

МІНСК, 11 кра - Sputnik. Дакумент, які тычыцца дзвюх краін, грунтуецца на ўмовах поўнага ўзаемнага прызнання віз і дазваляе перасякаць сумесную мяжу замежнікам, зняўшы бар'еры для транзіту праз Беларусь у Расію, распавялі ў беларускім МЗС.

Дзяржсакратар СД Рыгор Рапота - Sputnik Беларусь
Рапота аб узаемным прызнанні візаў: усё на завяршальным этапе

Раней планавалася, што пагадненне аб узаемным прызнанні візаў Беларусь і Расія падпішуць у снежні мінулага года. У прыватнасці, гэта павінна было здарыцца на палях Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў Брэсце. Праўда, аказалася, што беларускі бок не паспеў тэрмінова скончыць усе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.

"Разам з тым ажыццяўленне расійскім бокам кантролю на сваёй тэрыторыі паблізу мяжы захаваецца. Гэтая прынцыповая пазіцыя Расіі адлюстравана ў пагадненні, у адпаведнасці з якім бакі маюць права ажыццяўляць меры па праверцы выканання замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства правілаў ўезду, выезду, транзітнага праезду альбо рэжыму знаходжання на тэрыторыях сваіх дзяржаў у адпаведнасці з заканадаўствам сваiх дзяржаў", - цытуе знешнепалітычнае ведамства БелТА.

Зараз установы ў абедзвюх дзяржавах праводзяць работу над тым, як абменьвацца інфармацыяй пра візы і перасячэнне мяжы. У Беларусі падрыхтаваны для гэтага адмысловы праект указа прэзідэнта.

Стужка навiн
0