МІНСК, 12 кра - Sputnik. Спіс дакументаў для сезоннай зніжкі на праезд у электрычках і прыгарадных аўтобусах хочуць пашырыць для пенсіянераў, паведамілі ў "Мінтрансе".
Праект зменаў у прэзідэнцкі ўказ "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў" ад 29 красавіка 2011 г. №176 апублікаваны на сайце ведамства для публічнага абмеркавання.
Як патлумачылі ў "Мінтрансе", мера неабходная для ўдакладнення ўзросту льготніка. У пенсійным пасведчанні не паказаная дакладная дата нараджэння, толькі год. І пасажыр можа не з'яўляцца пенсіянерам па ўзросце, а выйсці на заслужаны адпачынак датэрмінова.
Калі змены ва ўказ будуць прынятыя, пенсіянерам для атрымання права ільготнага праезду неабходна будзе прадастаўляць пашпарт, ваенны білет, вадзіцельскае, службовае або любое іншае пасведчанне з указаннем дакладнай даты нараджэння.
Зніжкі на праезд прадастаўляюцца пенсіянерам з 1 мая па 30 верасня ў прыгарадных аўтобусах і электрычках эканом-класа.