Кіраўнік Мінкульта РФ занепакоены знікненнем рускай мовы з шыльдаў у Мінску

© Photo : Facebook / Валерий КалиновскийКіраўнік Мінкульта РФ занепакоены знікненнем рускай мовы з шыльдаў у Мінску
Кіраўнік Мінкульта РФ занепакоены знікненнем рускай мовы з шыльдаў у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністры культуры Беларусі і Расіі на сумеснай калегіі падпісалі план супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

МІНСК, 12 кра - Sputnik. Неспакой знікненнем рускай мовы з шыльдаў у беларускіх гарадах выказаў міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі на сумеснай калегіі міністэрстваў культуры Беларусі і Расійскай Федэрацыі.

Мантаж выставы карцін, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Выставу з Эрмітажа прывязуць у Гомель, з Траццякоўкі - у Мінск

"Мне здаецца, гэта не проста крыўдна для некаторых нашых дзеячаў культуры, гэта сур'ёзнае пытанне да ўшчамлення адной з дзяржаўных моў і да таго, што тая рэч, якая, безумоўна, злучае, - гэта наша агульная велізарная праца, - можа апынуцца недзе на абочыне бягучага ўзаемадзеяння", - цытуе Мядзінскі агенцтва РІА "Новости".

З просьбай звярнуць увагу на становішча рускай мовы ў рэспубліцы Мядзінскі звярнуўся да свайго беларускага калегі Юрыя Бондара. У пятніцу ў Маскве адбылося сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры дзвюх краін.

"Сярод тых рэчаў, якія нас аб'ядноўваюць і якія мы заўсёды лічылі палітычна вельмі мудрымі ў Беларусі - гэта раўнапраўнае развіццё дзвюх дзяржаўных моў (рускай і беларускай), кожная з якіх з'яўляецца роднай для любога жыхара Беларусі", - сказаў расійскі міністр.

Ён спаслаўся на інфармацыю шэрагу СМІ, якія паведамляюць аб знікненні рускай мовы з гарадскіх шыльд і з афіш спартыўных мерапрыемстваў.

"Я б вельмі прасіў вас у гонар вашага дня нараджэння і нашага агульнага свята, Дня касманаўтыкі, каб гэтая найважнейшая частка нашага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва апынулася ў фокусе ўвагі Міністэрства культуры. Мы б былі вам вельмі за гэта асабіста ўдзячныя", - звярнуўся Мядзінскі да Бондара.

Беларускі міністр у сваю чаргу запэўніў, што рускай мове ў Беларусі нічога не пагражае. Інфармацыя пра тое, што рускай мове нешта пагражае ў рэспубліцы, па словах Бондара, не адпавядае рэчаіснасці.

Больш за тое, беларускі міністр прызнаўся, што не можа ўявіць сабе сітуацыю, пры якой руская мова будзе лічыцца чужой для беларускага народа.

Стужка навiн
0