МІНСК, 12 кра - Sputnik. Расійскі спявак Філіп Кіркораў распавёў пра свае даходы ад удзелу ў "Еўрабачанні" ў якасці аўтара песень і прадзюсара, прызнанне спевака апублікавала выданне "Дни.ру".
Кіркораў удзельнічаў у гэтым музычным конкурсе ў якасці спевака толькі аднойчы, у 1995 годзе: тады ён выступіў з кампазіцыяй "Колыбельная для вулкана" і заняў 17 месца. Пазней вядомы спявак пачаў ездзіць на "Еўрабачанне" як прадзюсар і аўтар песень. Ён рыхтаваў да выступлення ўдзельнікаў ад Беларусі Дзмітрыя Калдуна і Анжаліку Агурбаш, украінскую спявачку Ані Лорак і малдаўскую групу DoReDoS.
У гэтым годзе Філіп Кіркораў узначаліў каманду Сяргея Лазарава па падрыхтоўцы да "Еўрабачання". Акрамя таго, ён стаў адным з аўтараў песні Scream ("Крык"), з якой выступіць на конкурсе расійскі спявак.
Спявак распавёў, што матэрыяльны бок пытання ў працы для яго ніколі не быў вызначальным момантам: ён робіць толькі тое, што яму падабаецца. Высветлілася, што грашовых даходаў ад песень для "Еўрабачання" і сваёй прадзюсерскай працы з выканаўцамі Кіркораў не атрымлівае.
"Я валанцёр гэтага конкурсу, працую бясплатна. Мне проста падабаецца, ды і кураж перамагчы не пакідае. Я вазьму гэты конкурс зморам і ўсё роўна даб'юся свайго. Калі ў гэтым годзе Сяргей Лазараў пераможа, то, напэўна, я буду лічыць сваю місію выкананай і перастану ўдзельнічаць у "Еўрасонге", - шакаваў сваім прызнаннем спявак.