МІНСК, 11 кра - Sputnik. Метрабудаўцы завяршылі пракладку першага тунэлю трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
У чацвер 11 красавіка праходчы шчыт "Алеся", які выкарыстоўваецца пры будаўніцтве новай галінкі падземкі ў беларускай сталіцы, выйшаў на станцыю "Кавальская слабада", злучыўшы яе з "Вакзальнай".
"Алеся" працуе. Па плане наступны старт з вакзалу ў чэрвені. Думаю, што да канца восені мы завершым будаўніцтва тунэляў па чатырох станцыях і будзе рыхтаваць яе (лінію) да ўводу на наступны год", - сказаў генеральны дырэктар УП "Мінскметрабуд" Леанід Стухальскі.
Зараз спецыялісты прадпрыемства будуць рыхтаваць "Алесю" да дэмантажу і перавозкі ў раён чыгуначнага вакзала, адкуль пачнецца пракладка паралельнага другога тунэлю.
Трэцяя галіна мінскага метро пакуль будзе складацца з чатырох станцый: "Кавальская слабада", "Вакзальная", "Плошча Багушэвіча" і "Юбілейная". Плануецца, што першыя цягнікі па новай лініі будуць пушчаныя ўжо ў 2020 годзе.