Для Машы гэта першы ўдзел у "Ты супер!", дзве іншыя беларускі, якія задзейнічаны ў суперсезоне, - Даша Чарнова і Вера Ярошык - раней выходзілі на сцэну праекта. Аднак юная выканаўца не прайшла далей. Аб сваіх эмоцыях дзяўчына распавяла Ганне Нядзелька.
"Напэўна, не хапіла энергіі, каб паўплываць на сябраў журы", - распавяла Маша.
Яна адзначыла, што ўважліва выслухала ўсе заўвагі ад журы і будзе працаваць над сабой.
Машу прыйшоў падтрымаць яе зямляк - Руслан Аляхно. І прынёс ёй падарункі. Што падарыў вядомы спявак Машы - глядзіце на відэа.
У суперсезоне шоу НТБ і Sputnik "Ты супер!" удзельнічаюць юныя артысты з 10 краін. Вакальныя дадзеныя ўдзельнікаў ацэньваюць кампазітар Ігар Крутой і выканаўцы Аляксей Вараб'ёў, Дыяна Арбеніна і Елка.