Нацбанк выпусціў залатыя і сярэбраныя манеты да II Еўрапейскіх гульняў

© Photo : Нацбанк РБНацбанк выпусціў залатыя і сярэбраныя манеты да II Еўрапейскіх гульняў
Нацбанк выпусціў залатыя і сярэбраныя манеты да II Еўрапейскіх гульняў - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
На іх выява архітэктурнага комплексу "Брама Мінска", а таксама піктаграмы спартыўных спаборніцтваў.

МІНСК, 15 кра - Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі выпусціў памятныя манеты, прысвечаныя II Еўрапейскім гульняў, распавялі ў прэс-службе ўстановы.

Усе аб'екты для правядзення II Еўрапейскіх гульняў будуць гатовыя да 15 мая - Sputnik Беларусь
Усе аб'екты для правядзення II Еўрапейскіх гульняў будуць гатовыя да 15 мая

300 залатых манет выпусцілі наміналам 50 рублёў, масай 7,78 грама, пробай сплаву 999, дыяметрам 25,00 мм.

Срэбныя манеты, якіх стварылі 1500 штук, адпавядаюць наміналу ў 20 рублёў, масай 33,63 грама, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм.

Таксама ў банку выпусцілі 3000 медна-нікелевых манет наміналам 1 рубель, масай 19,50 грамаў, дыяметрам 37,00 мм.

"Манеты адчаканены ў ЗАТ "Літоўскі манетны двор" якасцю: залатая і сярэбраная - "пруф", медна-нікелевая - "пруф-лайк". Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў - кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай", - дадалі ў Нацбанку.

На аверсе манет намаляваны дзяржаўны герб Беларусі. На адваротным баку залатой манеты знаходзіцца стылізаваная выява сонца, вобраз архітэктурнага комплексу "Брама Мінска", а таксама надпіс "II Еўрапейскiя гульнi" і "Мiнск 2019". На срэбнай і медна-нікелевай памятных манетах у цэнтры акрамя сонца намаляваныя арыгінальныя піктаграмы спартыўных спаборніцтваў.

У банку патлумачылі, што выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Стужка навiн
0