МІНСК, 15 кра - Sputnik. Старэйшы сын прэзідэнта Беларусі Віктар Лукашэнка будзе выконваць абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК і сумяшчаць гэтую працу з дзейнасцю на пасадзе памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы.
Гэта стала вядома падчас пасяджэння Выканкама НАК, калі кандыдатура Віктара Лукашэнкі была аднагалосна падтрымана замест Андрэя Асташэвіча, які склаў паўнамоцтвы.
У якасці в.а. першага віцэ-прэзідэнта НАК Віктар Лукашэнка будзе курыраваць пытанні міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама падрыхтоўку да буйных спартыўных форумаў у Беларусі, у тым ліку II Еўрапейскіх гульняў і лёгкаатлетычнага матчу Еўропа - ЗША, які пройдзе ў верасні, паведамляе БелТА.
На пасяджэнні НАК таксама прынялі рашэнне, што займацца гэтай працай ён будзе разам з міністрам спорту і турызму, а таксама віцэ-прэм'ерам, які курыруе спорт.
У далейшым на Алімпійскім сходзе, дата якога яшчэ не вядомая, пасля заканчэння буйных спартыўных падзей, будзе вырашацца пытанне ў дачыненні да кандыдатуры на пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАК.