МІНСК, 16 кра - Sputnik. Экіпаж МАЗа пад кіраваннем Аляксея Вішнеўскага выйграў трэці этап гонкі Morocco Desert Challenge, распавялі Sputnik ў прэс-службе каманды "МАЗ-СПОРТаўта".
Пераможца этапу пераадолеў 372-кіламетровы спецучастак за 4 гадзіны і 51 хвіліну, галандзец Роленд Фоерман адстаў ад беларусаў на дзве хвіліны. Трэцім на фініш прыехаў даўні супернік МАЗаўцаў - Тон ван Генугтэн.
"Ехалі упэўнена, але асцярожна: баяліся прабіць колы і страціць на гэтым час. Бліжэй да канца нават знізілі тэмп, паколькі пачаліся камяні і скалы", - распавёў Вішнеўскі.
Сяргей Вязовіч на капотным грузавіку на гэты раз прыехаў пятым. На пераможцу другога этапа напярэдадні наклалі дзесяціхвілінны штраф, аднак пазней стала вядома, што арганізатары, перагледзеўшы паказанні прыбораў GPS, знялі пеналізацыю.
У агульным заліку грузавікоў лідзіруюць два экіпажы каманды MAN - Роланд Фоерман і Пітэр Верслейс. На трэцім месцы - "капотнік" Вязовіча з 16-хвілінным адставаннем ад лідара. На чацвёртым месцы - Вішнеўскі, ён прайграе Фоерману 27 хвілін.
Чацвёрты этап гонкі - адзін з самых працяглых. У 427 кіламетраў спецучастка арганізатары ўключылі мноства хуткасных участкаў на поўдні Марока.