Месцаў для бюджэтнікаў у ВНУ Беларусі стала больш

© Sputnik / Алексей МальгавкоАўдыторыя ў медыцынскай акадэміі
Аўдыторыя ў медыцынскай акадэміі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У цэлым план прыёму беларускімі вну студэнтаў у гэтым годзе таксама вышэй, чым у папярэднім.

МІНСК, 16 кра - Sputnik. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі сёлета плануюць прыняць на бюджэтную форму атрымання адукацыі большую колькасць чалавек, чым у мінулым годзе, заявіла журналістам у аўторак першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Ірына Старавойтава.

Мінадукацыі: месцы для размеркавання знойдуць усім выпускнікам - Sputnik Беларусь
Мінадукацыі: месцы для размеркавання знойдуць усім выпускнікам

Беларускія ВНУ публікуюць планы прыёму на гэты год. Як нагадала журналістам першы намеснік міністра адукацыі, дакументы прымаць у 2019-м будуць 49 ВНУ, з іх 42 - дзяржаўныя.

"Плануецца прыняць за кошт сродкаў бюджэту 26,6 тысяч чалавек на бюджэт - гэта на 0,7% больш, чым у мінулым годзе", - паведаміла Старавойтава.

Паводле слоў намесніка міністра, на дзённай форме атрымання адукацыі павелічэнне адбылося за кошт медыцынскіх, IT і фізкультурных спецыяльнасцяў.

На платнае сёлета плануюць набраць 28 тысяч чалавек - таксама больш, чым раней.

"Усяго плануецца прыняць 54,7 тысяч чалавек- на адзін працэнт больш за план прыёму папярэдняга года", - дадала Старавойтава.

Адначасова з павелічэннем планаў прыёму на дзённую форму на "завочку" у гэтым годзе ў цэлым будуць прымаць крыху менш абітурыентаў.

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі - стартуе 2 мая. Самі ЦТ адбудуцца ў чэрвені, а ўжо ў ліпені ВНУ будуць прымаць дакументы абітурыентаў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0