https://bel.sputnik.by/20190417/Belarusy-zapustsl-chelendzh-pa-prybortsy-Almanskkh-balota-1040825101.html
Беларусы запусцілі чэлендж па прыборцы Альманскіх балотаў
Беларусы запусцілі чэлендж па прыборцы Альманскіх балотаў
Sputnik Беларусь
Беларуская акцыя – частка сусветнага экалагічнага выкліку пазбаўлення ад смецця ў розных кутках планеты. 17.04.2019, Sputnik Беларусь
2019-04-17T11:23+0300
2019-04-17T11:23+0300
2023-04-17T14:05+0300
галоўнае
прырода
у беларусі
навіны
альманскія балоты
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104082/48/1040824857_0:107:1200:782_1920x0_80_0_0_8b0fb435a925c3b612aa41af62d78c3f.jpg
МІНСК, 17 кра - Sputnik. У Беларусі распачаўся чэлендж па прыборцы Альманскіх балотаў, паведамілі прыродаахоўнікі.Па словах арганізатараў, гэтае мерапрыемства - экалагічны выклік. Карыстальнікі з розных куткоў планеты прыбіраюць смецце і выкладаюць фатаграфіі "да" і "пасля" яе прыборкі з хэштэгам #TrashTag. Зараз у Інстаграме можна знайсці больш за 71 тысячу такіх фатаздымкаў.Стартам чэленджа на Альманах стала акцыя, якую зладзілі прыродаахоўнікі. Яны прыбралі смецца на трох стаянках зборшчыкаў ягад розных гадоў на тэрыторыі заказніка "Стары Жадзен", які з’яўляецца часткай усяго комплексу.Праблема смецця на Альманах паўстае штогод, бо гэтыя мясціны – традыцыйнае месца збору журавін і іншых ягад мясцовым насельніцтвам. Уваходзіць на гэтую тэрыторыю таксама могуць і жыхары бліжніх вёсак з украінскага боку. У сезон зборшчыкі жывуць на балотах па некалькі тыдняў і нават месяцаў.Зборшчыкі асвойваюць дзякія мясціны Альманаў і шкодзяць навакольнаму асяроддзю – пакідаюць пасля сябе смецце і перашкаджаюць развіццю птушанятаў, што з’яўляюцца на свет як раз у гэты перыяд.Альманы – гэта адна з самых вялікіх дзікіх тэрыторый у Беларусі. Чалавек стварае занадта шмат праблемаў для заказніка: пажары, смецце, турбаванне ўразлівых відаў. Гэтым чэленджам мы хочам звярнуць увагу як мага большай колькасці людзей і ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў на сітуацыю з незаконнымі стаянкамі зборшчыкаў ягад на Альманах. Трэба дапамагчы і людзям, і прыродзе, пакуль нам яшчэ ёсць што захоўваць, падкрэслілі прыродаахоўнікі.Арганізатары прапануюць беларусам прыбрацца ў сваім двары, бліжэйшым парку ці нават дома, зрабіць фатаздымкі "да" і "пасля" і апублікаваць у сацыяльных сетках пад адпаведным хэштэгам і з фразай "Я прыбіраю ў падтрымку Альман!". Можна таксама запрашаць да ўдзелу сяброў, знаёмых, кампаніі, арганізацыі і ўсіх астатніх.
альманскія балоты
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104082/48/1040824857_74:0:1141:800_1920x0_80_0_0_7af2db5df9080e8fe3c8e1d606d1391c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
галоўнае, прырода, у беларусі, навіны , альманскія балоты, беларусь
галоўнае, прырода, у беларусі, навіны , альманскія балоты, беларусь
Беларусы запусцілі чэлендж па прыборцы Альманскіх балотаў
11:23 17.04.2019 (абноўлена: 14:05 17.04.2023) Беларуская акцыя – частка сусветнага экалагічнага выкліку пазбаўлення ад смецця ў розных кутках планеты.
МІНСК, 17 кра - Sputnik. У Беларусі распачаўся чэлендж па прыборцы Альманскіх балотаў, паведамілі прыродаахоўнікі.
Па словах арганізатараў, гэтае мерапрыемства - экалагічны выклік. Карыстальнікі з розных куткоў планеты прыбіраюць смецце і выкладаюць фатаграфіі "да" і "пасля" яе прыборкі з хэштэгам #TrashTag. Зараз у Інстаграме можна знайсці больш за 71 тысячу такіх фатаздымкаў.
Стартам чэленджа на Альманах стала акцыя, якую зладзілі прыродаахоўнікі. Яны прыбралі смецца на трох стаянках зборшчыкаў ягад розных гадоў на тэрыторыі заказніка "Стары Жадзен", які з’яўляецца часткай усяго комплексу.
Праблема смецця на Альманах паўстае штогод, бо гэтыя мясціны – традыцыйнае месца збору журавін і іншых ягад мясцовым насельніцтвам. Уваходзіць на гэтую тэрыторыю таксама могуць і жыхары бліжніх вёсак з украінскага боку. У сезон зборшчыкі жывуць на балотах па некалькі тыдняў і нават месяцаў.
Зборшчыкі асвойваюць дзякія мясціны Альманаў і шкодзяць навакольнаму асяроддзю – пакідаюць пасля сябе смецце і перашкаджаюць развіццю птушанятаў, што з’яўляюцца на свет як раз у гэты перыяд.
Альманы – гэта адна з самых вялікіх дзікіх тэрыторый у Беларусі. Чалавек стварае занадта шмат праблемаў для заказніка: пажары, смецце, турбаванне ўразлівых відаў. Гэтым чэленджам мы хочам звярнуць увагу як мага большай колькасці людзей і ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў на сітуацыю з незаконнымі стаянкамі зборшчыкаў ягад на Альманах. Трэба дапамагчы і людзям, і прыродзе, пакуль нам яшчэ ёсць што захоўваць, падкрэслілі прыродаахоўнікі.
Арганізатары прапануюць беларусам прыбрацца ў сваім двары, бліжэйшым парку ці нават дома, зрабіць фатаздымкі "да" і "пасля" і апублікаваць у сацыяльных сетках пад адпаведным хэштэгам і з фразай "Я прыбіраю ў падтрымку Альман!". Можна таксама запрашаць да ўдзелу сяброў, знаёмых, кампаніі, арганізацыі і ўсіх астатніх.