МІНСК, 17 кра - Sputnik. Для ўсіх хрысціянаў Вялікдзень - галоўнае свята, сказаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, выступаючы перад журналістамі.
"Каталікоў, праваслаўных, веруючых і няверуючых - я віншую ўсіх з надыходзячымі святамі. Збавенне Хрыстос прынёс для ўсіх людзей", - сказаў Кандрусевіч.
Ён звярнуўся з асаблівым пажаданнем напярэдадні гэтага светлага свята.
"Жадаю вам любові Вялікага чацвярга, калі Ісус абмываў ногі апосталам і устанавіў сакрамэнт еўхарыстыі, сакрамэнт святарства. Жадаю вам веры Вялікай Пятніцы - калі, здавалася, усё прапала, Ісус быў укрыжаваны, але мы павінны верыць. Жадаю вам надзеі Вялікай суботы. І жадаю вам радасці велікоднай раніцы", - звярнуўся мітрапаліт да ўсіх.
Зараз у каталікоў - Вялікі тыдзень. Страсная пятніца - адзіны дзень у годзе, калі ў касцёле не праводзіцца святая імша. У гэты дзень пакланяюцца крыжу, адбываецца асвячэнне велікоднай ежы.
Аднак мітрапаліт заклікае не абмяжоўвацца ў святкаванні Вялікадня толькі асвячэннем ежы.
На працягу посту ў касцёле праводзіліся рэкалекцыі, якія закліканы дапамагчы чалавеку лепш пазнаць самога сябе. Кандрусевіч параўнаў гэты працэс пазнання чалавекам сябе з тэхаглядам аўтамабіля: ён можа не ведаць, што нешта не ў парадку, але такая працэдура дапамагае трымаць усё пад кантролем.
"Часта людзі на споведзі кажуць: "а я не ведала, што аборт - гэта грэх". Наша задача - навучыць. Таму праводзяцца рэкалекцыі, іншыя службы, і я заклікаю вернікаў - тых, хто яшчэ не быў на споведзі - пабываць на ёй. тТадыцыя асвяціць яйкі, велікодную ежу, добрая, але многія лічаць, што калі асвяціў яйкі, то ўжо адсвяткаваў. Гэта не так", - нагадаў Кандрусевіч.