https://bel.sputnik.by/20190417/Na-Valyn-znayshl-maglu-Yana-Barshcheskaga-1040831990.html
Ва Украіне знайшлі магілу Яна Баршчэўскага
Ва Украіне знайшлі магілу Яна Баршчэўскага
Sputnik Беларусь
Высветліць, каму належыць надмагілле, удалося дзяўчынцы, якая вучыцца ў чацвёртым класе. 17.04.2019, Sputnik Беларусь
2019-04-17T15:59+0300
2019-04-17T15:59+0300
2019-04-17T15:59+0300
у беларусі
цiкавосткi
культура
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104083/19/1040831946_0:218:1201:897_1920x0_80_0_0_698cc6381e385951f59ac5f1b511e6e3.jpg
МІНСК, 17 кра – Sputnik. Надмагільная пліта пісьменніка Яна Баршчэўскага 17 гадоў праляжала ў якасці дарожнага пакрыцця каля хаты ва ўкраінскай вёсцы Чуднава, паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў са спасылкай на "Чуднів news".Жыхар Валыні знайшоў чыгунную пліту ў 2002 або 2003 годзе, калі капаў траншэю для газавай трубы. Надпіс на ёй быў нябачны з-за слою ржы, якой пліта была пакрытая. Некалькі гадоў цяжкая пліта, вага якой складае прыкладна 30-35 кілаграмаў, прастаяла каля хлява, а потым гаспадар вырашыў зацэментаваць падвор'е і скарыстаўся ёю, каб закрыць участак для эканоміі цэменту.З цягам часу ржа сцёрлася і стаў бачны надпіс, але гаспадары палічылі, што ён зроблены на нямецкай мове і не вельмі зацікавіліся яго паходжаннем. Але ў гэты панядзелак, 15 красавіка, іх дачка, 4-класніца Лена, вырашыла адшукаць у інтэрнэце пераклад імя і прозвішча, якія з'яўляліся пачаткам надпісу.Надпіс на пліце цалкам перакладаецца так: "Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей, пісьменнік натхненняў і пачуцця. Жыў цнатліва 70 год. Памёр 28 лютага 1851 года".Ян Баршчэўскі нарадзіўся каля 1794 года ў беларускай вёсцы Мурагі Полацкага павета (цяпер Расонскі раён). Ён лічыцца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Найбольш вядомы Баршчэўскі сваім творам "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Таксама вядомыя тры яго вершы на беларускай мове. Лічылася, што літаратар памёр 12 сакавіка 1851 года ва ўкраінскім Чуднаве.
https://bel.sputnik.by/20190103/U-myadzelskm-kastsle-znayshl-adnu-z-samykh-starazhytnykh-relkvy-Belarus-1039425595.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104083/19/1040831946_0:180:1201:935_1920x0_80_0_0_681fdd7cff9b51530862c17a045e8758.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, цiкавосткi, культура, навіны
у беларусі, цiкавосткi, культура, навіны
Ва Украіне знайшлі магілу Яна Баршчэўскага
Высветліць, каму належыць надмагілле, удалося дзяўчынцы, якая вучыцца ў чацвёртым класе.
МІНСК, 17 кра – Sputnik. Надмагільная пліта пісьменніка Яна Баршчэўскага 17 гадоў праляжала ў якасці дарожнага пакрыцця каля хаты ва ўкраінскай вёсцы Чуднава, паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў са спасылкай на "
Чуднів news".
Жыхар Валыні знайшоў чыгунную пліту ў 2002 або 2003 годзе, калі капаў траншэю для газавай трубы. Надпіс на ёй быў нябачны з-за слою ржы, якой пліта была пакрытая. Некалькі гадоў цяжкая пліта, вага якой складае прыкладна 30-35 кілаграмаў, прастаяла каля хлява, а потым гаспадар вырашыў зацэментаваць падвор'е і скарыстаўся ёю, каб закрыць участак для эканоміі цэменту.
З цягам часу ржа сцёрлася і стаў бачны надпіс, але гаспадары палічылі, што ён зроблены на нямецкай мове і не вельмі зацікавіліся яго паходжаннем. Але ў гэты панядзелак, 15 красавіка, іх дачка, 4-класніца Лена, вырашыла адшукаць у інтэрнэце пераклад імя і прозвішча, якія з'яўляліся пачаткам надпісу.
Надпіс на пліце цалкам перакладаецца так: "Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей, пісьменнік натхненняў і пачуцця. Жыў цнатліва 70 год. Памёр 28 лютага 1851 года".
Ян Баршчэўскі нарадзіўся каля 1794 года ў беларускай вёсцы Мурагі Полацкага павета (цяпер Расонскі раён). Ён лічыцца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Найбольш вядомы Баршчэўскі сваім творам "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Таксама вядомыя тры яго вершы на беларускай мове. Лічылася, што літаратар памёр 12 сакавіка 1851 года ва ўкраінскім Чуднаве.