МІНСК, 17 кра - Sputnik. Першую серыю заключнага сезону тэлесерыяла "Гульні тронаў" паглядзела рэкордная колькасць чалавек у гісторыі тэлеканала HBO.
Паводле інфармацыі канала, у дзень прэм'еры, якая адбылася ў нядзелю 14 красавіка, эпізод на платформах HBO глядзелі 17,4 мільёна чалавек.
Акрамя таго, першая серыя восьмага сезона была самай папулярнай тэмай у Twitter: за выхадныя пра яе ў сацыяльнай сетцы напісалі звыш за 11 мільёнаў разоў.
Папярэдні рэкорд па колькасці гледачоў належаў заключнай серыі 7-га сезона - тады яе прэм'еру глядзелі 16,9 мільёна чалавек.
Як адзначылі ў НВО, у сярэднім кожную серыю перадапошняга сезона глядзелі 32,8 мільёна гледачоў.
Серыял "Гульня тронаў" зняты паводле рамана пісьменніка Джорджа Марціна "Песня лёду і полымя". Дзеянне серыяла адбываецца на двух кантынентах, на якіх арыстакратычныя сям'і супернічаюць за панаванне.