Лукашэнка: прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі ў 2020 годзе

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў фотабанкВыбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, архіўнае фота
Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларускі лідар адзначыў, што ў бягучым годзе пройдуць парламенцкія выбары, ён таксама запэўніў: і тая, і астатнія кампаніі будуць годна арганізаваны.

МІНСК, 19 кра - Sputnik. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе, аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас штогадовага звароту да народа і парламента ў пятніцу.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: усё, дурасць павінна быць скончана

Паводле слоў беларускага лідара, з улікам стабільнай сітуацыі ў краіне і спрыяльных умоў паступала прапанова правесці прэзідэнцкія выбары ў бягучым годзе, аднак прэзідэнт не лічыць неабходным арыентавацца на найбольш зручны момант.

"У нас ёсць Канстытуцыя. Вы выдатна разумееце, што я не буду тут круціць, шукаць нейкую выгаду для захавання ўлады (...). Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў 2020 годзе, у 2020 годзе яны і адбудуцца, што б ні здарылася ў нашай краіне. Мы не будзем гуляцца з народам, мы не будзем ладзіць палітычныя гульні", - заявіў Лукашэнка.

Без ідэалагічных пасылаў

Прэзідэнт адзначыў, што прэзідэнцкія выбары пройдуць у строгай адпаведнасці з законам і ва ўстаноўленыя тэрміны. Пры гэтым выбарчая кампанія, як падкрэсліў прэзідэнт, павінна прайсці спакойна.

"У гэтым годзе адбудуцца выбары ў палату прадстаўнікоў, усе вы пра гэта ведаеце. Яны стануць экзаменам не толькі для кандыдатаў у дэпутаты і ўсёй вертыкалі ўлады, але і для кожнага выбаршчыка. Я не вызначаўся па даце", - сказаў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, калі гэта прымальна па законе, выбары могуць быць прызначаныя на Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада, і прапанаваў арыентавацца на гэтую дату "без усялякіх ідэалагічных пасылаў".

"Ніякіх гульняў, яшчэ раз падкрэсліваю: выходзьце і змагайцеся. Краіне патрэбны дзейсны, актыўны, магутны парламент", - падкрэсліў ён.

Згодна з Выбарчым кодэксам Беларусі, чарговыя і прэзідэнцкія, і парламенцкія выбары павінны прайсці ў краіне ў 2020 годзе прыкладна ў адзін і той жа час. У прыватнасці, прэзідэнцкая выбарчая кампанія павінна быць праведзена не пазней за 30 жніўня 2020 года. Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што наступныя кампаніі будуць іспытам для ўсёй вертыкалі ўлады.

З поўнай версіяй паслання прэзідэнта можна азнаёміцца ў тэкставай анлайн-трансляцыі Sputnik.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі