Дэпутат падчас штогадовага паслання вельмі эмацыйна адрэагаваў на словы прэзідэнта аб суверэнітэце рэспублікі: кіраўнік дзяржавы заявіў, што тыя, хто асмеліцца знішчыць Беларусь, будуць праклятыя беларускім народам.
Відэа з парламентарыем зараз вірусна разыходзіцца ў сацыяльных сетках: Facebook, Twitter і УКантакце. Карыстальнікі адзначаюць, што не чакалі ад стрыманага Марзалюка такой пранікнёнай рэакцыі на заяву Лукашэнкі.