Іудзеі святкуюць Песах

CC BY 2.0 / slgckgc / Seder PlateІудзеі святкуюць Песах
Іудзеі святкуюць Песах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Велікодны перыяд у іудзеяў, падчас якога яны будуць успамінаць Старазапаветныя часы і ўзносіць малітвы аб дабрабыце, працягнецца да наступнай суботы.

Песах у іудзеяў з'яўляецца самым старажытным і шанаваным з 13 гадавых святаў і сімвалізуе нараджэнне яўрэйскага народа. Свята адзначаецца на працягу 7 дзён з 15-е па 21-е вясенняга месяца нісана па яўрэйскім календары.

Гісторыя свята

Свята Песах прысвечана вызваленню яўрэйскага народу ад рабства. Больша за 400 гадоў яўрэі служылі егіпецкаму фараону, пакуль Майсей не быў абраны Богам, каб выратаваць свой народ.

Фараон не хацеў адпускаць яўрэяў, і тады Бог наслаў на Егіпет дзесяць пакаранняў. Воды Ніла раптам пераўтварыліся ў кроў, на яго берагах з'явілася незлічонага мноства жаб, егіпцян атакавалі полчышчы вошай і дзікіх звяроў. Пачаўся падзеж жывёлы, язвы, саранча і моцны град знішчылі ўвесь ўраджай, потым на тры дні ўтварыўся суцэльны змрок. Але самым страшным было апошняе пакаранне - гібель першынцаў.

© REUTERS / Mohamed Abd El GhanyБольша за 400 гадоў яўрэі служылі егіпецкаму фараону
Іудзеі святкуюць Песах - Sputnik Беларусь
Больша за 400 гадоў яўрэі служылі егіпецкаму фараону

Каб яўрэйскія сем'і не пацярпелі, яны прынеслі ў ахвяру ягнятаў і іх крывёю пазначылі дзверы. У ноч 14 нісана Бог прайшоў міма дамоў яўрэяў і яны былі выратаваны, у астатніх жа дамах загінулі ўсе першынцы. На іўрыце "песах" – значыць "прапусціць, прайсці міма".

Існуе легенда, што перад Зыходам яўрэі не паспелі заквасіць цеста, таму напяклі прэсных ляпёшак. Аднак ёсць гістарычныя сведчанні, што свята праснакоў адзначалі яшчэ да Майсея. Але маца - прэсныя ляпёшкі, якія належыць есці ў Песах, - напамін пра хлеб, які елі яўрэі, пакідаючы Егіпет.

Егіпецкая армія на чале з фараонам пагналася за яўрэямі, але на сёмы дзень Зыходу Чырвонае мора адступіла перад абраным Богам народам, а затым самкнулася над галавой егіпцян.

Традыцыі яўрэйскага Песаху

На Песах падчас святочнага седэра ядуць некалькі рытуальных страў: мацу, а таксама горкую зеляніну як сімвал горычы егіпецкай няволі. Зеляніну пры гэтым мачаюць у ваду, якая сімвалізуе гэта слёзы, разлітыя ізраільцянамі ў Егіпце.

© Photo : RadRafe~commonswikiСвяточны седэр
Іудзеі святкуюць Песах - Sputnik Беларусь
Святочны седэр

Таксама на стол ставяць сумесь з цёртых яблыкаў, фінікаў, арэхаў і віна.

Харасет - гэта напамін пра гліну, з якой заняволеныя яўрэі ў Егіпце рабілі цэглу. Падчас святочнай трапезы выпіваюць чатыры рытуальных куфлі віна.

Яшчэ адным строгім патрабаваннем іудзейскага Песаху з'яўляецца адсутнасць квасной ежы.

За некалькі дзён да Песаху ў дамах праводзіцца генеральная ўборка - спальваецца ўсё квасное, якое называецца хамец.

Стужка навiн
0