Як правільна сустрэць Вялікдзень

© Sputnik / Виктор ТолочкоВелікодная ежа перад асвячэннем
Велікодная ежа перад асвячэннем - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, як нашы продкі рыхтаваліся да галоўнага хрысціянскага свята года і вучыць гатаваць стравы да велікоднага стала.
Вялікдзень, або Вяліканне, Вялічка — веснавое свята, якое калісьці адзначалася старажытнымі славянамі ў гонар жыватворнага і цеплатворнага Сонца, абуджэння прыроды і надыходу "вялікіх дзён палявых работ". Адсюль і яго назва. У наш жа час свята Вялікадня непарыўна звязана з Уваскрашэннем Хрыстовым, Пасхай. 

Абмываем "грэшныя плоці"

Каб сустрэць вялікае свята як належыць, на працягу амаль усяго тыдня ідзе падрыхтоўка святочных страў, у гаспадарцы ўсё вычышчаецца, вымываюць хату, мяняюць пасцельную бялізну, адзенне, дзецям спраўляюць абновы.
 
У Чысты чацвер да ўсходу сонца ўся сям'я павінна вымыцца ў лазні. Вось менавіта ўстаць раненька і гадзін у пяць ці шэсць раніцы памацца! Як казалі старыя: "Абмыць грэшныя плоці".
Свята працягваецца сем дзён і адзначаецца вельмі ўрачыста. У Вялікодную ноч у хатах не клаліся спаць і не гасілі агонь, на вуліцах і каля храмаў таксама палалі вогнішчы, а пасля завяршэння святочнага набажэнства чулася страляніна, моладзь наладжвала скокі, гульні, ігрышчы.

"Не дасі каўбасы — павылазяць валасы!"

Па вёсках хадзілі валачобнікі і спявалі валачобныя песні, у якіх славілі Уваскрасенне Хрыстова. Лічылася, што прыход валачобнікаў спрыяе дабрабыту сям'і. Таму, як і калядоўшчыкаў на Каляды, іх чакалі.
 
Па традыцыі ў гуртах валачобнікаў маглі быць толькі маладыя мужчыны і хлопчыкі, якія імкнуліся назбіраць яек як мага больш, таму скупаватым гаспадарам часам спявалі жартаўліва-ганебныя прыпеўкі накшталт гэтых:
  • Не дасі каўбасы — павылазяць валасы
  • Хрысытос уваскрос на ўвесь свет.
  • Не дасі яечка — здохне авечка
  • Хрысытос уваскрос на ўвесь свет.
Але звычайна да такіх прыпевак не даходзіла. Валачобнікаў добра сустракалі і частавалі перш за ўсё фарбаванымі яйкамі, а таксама прадуктамі, якія належаць да рытуальнай ежы: хлебам, яйкамі, свінінай, сырам і соллю, якія асвячаюць пасля пасхальнай ютрані.
© Sputnik / Альфред МикусПасхальные традиции в Гродно 2019
Пасхальные традиции в Гродно 2019 - Sputnik Беларусь
Пасхальные традиции в Гродно 2019
Велікодныя яйкі
Ужыванне гэтай ежы прыроўніваецца да абрадавых дзеянняў, бо, паводле народных уяўленняў, названыя прадукты надзяляліся сімвалічнымі ўласцівасцямі і павінны былі забяспечыць багацце і дабрабыт сям'і на круглы год.

Ежы столькі, што конь ледзь пацягне

Усе стравы рыхтаваліся загадзя і ў вялікай колькасці, каб іх хапіла не толькі на тры святочныя дні, падчас якіх забаранялася паліць у печы, але і да самай Радуніцы.
© Sputnik / Альфред МикусПасхальные традиции в Гродно 2019
Пасхальные традиции в Гродно 2019 - Sputnik Беларусь
Пасхальные традиции в Гродно 2019
Абавязковы пункт праграмы ў падрыхтоўцы да Вялікадня - фарбаванне яек
Рабілася гэта ў Вялікую, або Красную, суботу. Да захаду сонца пяклі "пасху", запякалі парася, адварвалі мяса і каўбасы, фарбавалі яйкі. Частку гэтага складалі ў кашы і лубкі для асвячэння ў царкве. Часам ежы было столькі, што даводзілася запрагаць каня, каб давезці ўсё да царквы.
 
У Вялікую суботу ў царкве пачынаецца Вялікае служэнне, пасля якога ўсе спяшаюцца дамоў, бо, згодна з павер'ем, калі хутка вернешся з Усяночнай, то на працягу года будзеш хутка спраўляцца з усімі гаспадарчымі справамі.
Як заходзяць у хату, кажуць: "Хрыстос уваскрос!". У адказ заўсёды гучыць: "Сапраўды ўваскрос!". Пасля сядаюць за святочны стол і разгаўляюцца свянцоным яйкам, якое дзеляць на ўсіх членаў сям'і, а потым ласуюцца астатнімі стравамі, прыгатаванымі да святочнага стала.

Як прыгатаваць булкі з разынкамі, макам, і з "такам"

Галоўнай умовай удалай дражджавой выпечкі з'яўляюцца самі дрожджы, правільна абраны тэмпературны рэжым выпякання, якасная сухая мука, якую абавязкова трэба прасяваць праз сіта.
Дражджавое цеста вымешваюць у цёплым пакоі бесперапынна і дасканала, каб яно, як сведчаць гаспадыні, пачало "шчоўкаць пад рукой і ў ім з'явіліся бурбалкі".
Велікодныя булка
Ставіць вырабы з цеста, асабліва бабы, у духоўку або печ, трэба вельмі асцярожна, каб цеста не апала. А яшчэ, каб булкі атрымаліся, не дапушчаюцца скразнякі і моцная гаворка, а таксама няпрошаныя госці.
Выпякаючы булкі на Вялікдзень, не эканомілі на прадуктах. Іх шмат выпякалася, каб хапіла да Радаўніцы. Як жартаўліва казалі: "З разынкамі, макам, і з "такам"!"

Булка Вялікодная

Інгрыдыенты:
  • 480 г пшанічнай мукі
  • 20 г дражджэй
  • 1 шклянка малака
  • 100 г сметанковага масла
  • 150 г цукру
  • 3 яйкі
  • Соль
  • Разынкі
  • Мак
Як гатаваць:
Свежыя дрожджы накрышыць, дадаць 1 чайную лыжачку цукру і добра расцерці, змяшаць з цёплым малаком, усыпаць палову мукі, замясіць цеста, пасыпаць тоўстым слоем мукі, накрыць ільняной сурвэткай і паставіць у цёплае месца.
Пасля таго, як цеста паднімецца, дадаць рэштку мукі, соль, расцёртыя з цукрам і маслам жаўткі, старанна вымесіць, у канцы замесу дадаць узбітыя бялкі. Паверхню цеста, каб не пакрылася скарынкай, варта змазаць тлушчам і даць падысці яшчэ раз.
 
Далей фарміруем булкі. На вёсцы, калі адмысловай формы для выпечкі няма, цеста, перамяшанае з разынкамі, наліваюць у глыбокія эмаляваныя ("паліваныя") ці алюміневыя міскі да 2/3 іх аб'ёму. Папярэдне формы абавязкова змазваюць алеем і пасыпаюць мукой. Цесту ў формах трэба трошкі пастаяць, пасля чаго яго змазваюць жаўтком і толькі тады ставяць у печ або духоўку. Выпякаюць каля гадзіны пры тэмпературы ў 180 градусаў.
Кожная гаспадыня ўпрыгожвае булкі на свой густ
Можна цеста, замешанае на булкі, раскатаць на стальніцы і пасыпаюць загадзя замочанымі разынкамі або расцёртым з цукрам макам і скруціць у рулет. Рулеты выкладаюць на бляху, змазваюць жаўтком і выпякаюць.

Вось вам маку да таго прысмаку!

Самымі смачнымі заўсёды лічыліся булкі з макмам. Каб прыгатаваць начынку, трэба пакласці мак у рондаль, заліць кіпятком, накрыць накрыўкай і даць пастаяць на стале 30-40 хвілін. Затым зліць усю ваду, злёгку адціснуць і расцерці мак у глінянай місцы або ступцы, паступова дадаючы мёд, а пасля і цукар, каб атрымалася густая маса накшталт джэму.
Цеста раскатваюць, як на рулет, змазваюць начынкай, скручваюць і садзяць у печ. Цеста падымаецца, а начынка тым часам разыходзіцца па ўсёй булцы.
Стужка навiн
0