Як будуць працаваць бальніцы на майскіх выхадных

© Sputnik / Александр ШурмелевУ паліклініцы, архіўнае фота
У паліклініцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У маі бягучага года беларусаў чакаюць пяць выхадных запар: з нядзелі 5 мая па чацвер 9-га.

МІНСК, 20 кра - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала графік работы бальніц і паліклінік падчас вялікіх майскіх выхадных.

У маі бягучага года беларусаў чакаюць  пяць выхадных запар: з нядзелі 5 мая па чацвер 9-га. Савет міністраў у снежні мінулага года вырашыў зрабіць перанос двух дзён - за панядзелак 6 мая беларусы адпрацуюць у суботу 4-га, а за 8 мая - у суботу 11-га.

Бальніцы Беларусі на майскіх выхадных будуць працаваць па наступным графіку:

  • 1, 7 і 9 мая - як у святочны дзень
  • 4 і 10 - па графіку суботы
  • 5 мая - як у выхадны дзень
  • 6, 8 і 10 мая - па графіку рабочага дня

Для паліклінік, аптэк, станцый пералівання крыві і іншых арганізацый аховы здароўя прадугледжаны наступны рэжым работы на выхадных:

  • 1, 7 і 9 мая - як у святочны дзень
  • 4, 10 і 11 мая - па звычайным працоўным графіку
  • 5 мая - як у выхадны дзень
  • 6 і 8 мая - па графіку суботы
Стужка навiн
0