МІНСК, 21 кра - Sputnik. Беларускія тэнісісткі прайгралі прадстаўніцам Аўстраліі паўфінальны матч Кубка Федэрацыі, які адбыўся ў Брысбене.
У нядзелю ў вырашальным матчы беларускі дуэт у складзе Вікторыі Азаранкі і Арыны Сабаленка саступіў Эшлі Барці і Саманце Стосур (5:7, 6:3, 2:6).
Нагадаем, у першы гульнявы дзень паўфіналу Аўстралія - Беларусь Арына Сабаленка (10 WTA) перамагла Саманту Стосур (77 WTA), а Вікторыя Азаранка (61 WTA) прайграла Эшлі Барці (9 WTA).
У другі дзень каманды зноў абмяняліся перамогамі: Барці абыграла Сабаленка, Азаранка аказалася мацнейшая за Стосур. Такім чынам, Сабаленка і Азаранка выйшлі на парны матч пры агульным ліку 2:2, але не змаглі вырваць перамогу.
Калі б беларускі здолелі перамагчы каманду Аўстраліі, фінал Кубка Федэрацыі адбыўся б у Мінску 9-10 лістапада.