Вербніца - вялікае праваслаўны свята, якое адзначаюць за тыдзень да Вялікадня. Сімвалізуе гэты дзень Уваход Гасподні ў Іерусалім.
Праваслаўныя вернікі нясуць у храмы галінкі вярбы, якія сімвалізуюць пальмавыя галіны і свечкі. Асвячоныя галінкі затым прыносяць дадому - захоўваюць іх увесь наступны год.
Вербніцу адзначылі і многія беларусы: праваслаўе з'яўляецца самай распаўсюджанай канфесіяй у рэспубліцы. Глядзіце фотарэпартаж Sputnik аб тым, як прайшло вялікае свята ў Мінску.

1/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Вербніца - вялікае праваслаўнае свята, якое адзначаюць за тыдзень да Вялікадня.

2/11
© Sputnik / Виктор Толочко
У гэты дзень вернікі нясуць у храм галінкі вярбы, якія сімвалізуюць пальмавыя галіны і свечкі.

3/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Гандаль вярбой ля Усіхсвяцкага храма ў Мінску.

4/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Букеты з вярбы часта ўпрыгожваюць рознымі кветкамі і стужкамі.

5/11
© Sputnik / Виктор Толочко
У храма прадаецца вельмі шмат розных вербачак.

6/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Па прыкметах і павер'ях лічылася, што асвечаная вярба валодае гаючымі ўласцівасцямі.

7/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Асвячоныя галінкі захоўваюць цэлы год, а затым спальваюць - выкідаць іх нельга.

8/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Галоўная традыцыя Вербнай нядзелі - асвячэнне галінак.

9/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Вярбу апырскваюць святой вадой святары пасля набажэнства.

10/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Галінкі вярбы сімвалізуюць перамогу жыцця над смерцю, то бок Уваскрасенне Гасподняе.

11/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Вербніца непарыўна звязана з Лазаравай суботай, святы ідуць адзін за адным.