Беларусь і Расія будуць разам працаваць у космасе

© Pixabay / ComfreakБеларусь і Расія будуць разам працаваць у космасе
Беларусь і Расія будуць разам працаваць у космасе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бакі дамовіліся пашыраць сумесную арбітальную групоўку спадарожнікаў.

МІНСК, 22 кра - Sputnik. Беларусь і Расія дамовіліся аб далейшым узаемадзеянні па праектаванні расійска-беларускага касмічнага апарата (РБКА), паведамілі ў прэс-службе пасольства рэспублікі ў РФ.

Беларусь і Расія разам рэалізоўваюць касмічныя праграмы і плануюць далей умацоўваць узаемадзеянне ў космасе.

Планета Зямля, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Расійскія навукоўцы прапанавалі праект "ласо" для збору касмічнага смецця

"Кіраўніцтвам дзяржкарпарацыі "Раскосмас" і НАН Беларусі падпісаны пратакол сумеснай нарады, які з'яўляецца "дарожнай картай" далейшага ўзаемадзеяння па праектаванні расійска-беларускага касмічнага апарата (РБКА) для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі", - паведамілі ў дыппрадстаўніцтве.

Адпаведная дамоўленасць дасягнута па выніках сустрэчы пасла Беларусі ў РФ Уладзіміра Сямашкі і гендырэктара "Раскосмасу" Дзмітрыя Рагозіна.

Таксама бакі падпісалі пратакол "па пашырэнні дзеючай расейска-беларускай арбітальнай групоўкі касмічных апаратаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, рэалізацыі міждзяржаўных касмічных праграм на платформах Саюзнай дзяржавы "Тэхналогія СД", "Інтэграцыя СД" і "Комплекс СД".

"Дасягнуты дамоўленасці падрыхтаваць і падпісаць у бліжэйшы час Пагадненне аб пашырэнні дзеючай расійска-беларускай арбітальнай групоўкі касмічных апаратаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі; прапрацаваць магчымасці ўдзелу беларускіх будаўнічых арганізацый у субпадрадных работах па будаўніцтву інфраструктуры касмадрома "Усходні" і іншых аб'ектаў касмічнай галіны", - дадалі ў пасольстве.

Стужка навiн
0