МІНСК, 22 кра - Sputnik. Цёплае і сухое надвор'е чакаецца ў Беларусі ў пачатку тыдня, пра гэта Sputnik паведамілі ў рэспубліканскім Белгідраметцэнтры.
"У пачатку тыдня на надвор'е ў Беларусі будзе аказваць уплыў антыцыклон, цэнтр яго будзе размяшчацца над еўрапейскай часткай Расіі, так што прагназуецца даволі цёплае і пераважна без ападкаў надвор'е", - распавялі сіноптыкі.
У начныя гадзіны бліжэйшых будняў тэмпература паветра будзе слаба станоўчай: будзе знаходзіцца ў межах ад +1°C да +8°C.
Дзённыя тэмпературы будуць блізкія да летніх адзнак: у аўторак і сераду 23 і 24 красавіка паветра прагрэецца да +16..+21°C, а ў чацвер 25 красавіка і зусім дасягне +18..+24°С.
"У бліжэйшыя дні ападкаў не чакаецца, але ў заходніх раёнах у дзённыя гадзіны прагназуецца моцны парывісты вецер: у асобных раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей яго парывы будуць дасягаць 15-18 метраў у секунду", - папярэдзілі спецыялісты.
Бліжэй да выхадных надвор'е пачне мяняцца, паведамілі ў Белгідрамеце: будзе больш воблачна, месцамі па захадзе магчымы кароткачасовыя дажджы.
Па папярэдніх дадзеных на Gismeteo.by, у выхадныя ў рэспубліцы таксама будзе даволі цёпла: так, паводле дадзеных на сёння, у суботу 27 красавіка ў Мінску паветра прагрэецца да +22°C, у нядзелю 28 красавіка будзе +19°C, але магчымая навальніца.