Спойлеры: што адбылося ў другой серыі апошняга сезону "Гульні тронаў"

© Photo : НВО (2011-2019)Спойлеры: што адбылося ў другой серыі апошняга сезону "Гульні тронаў"
Спойлеры: што адбылося ў другой серыі апошняга сезону Гульні тронаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калі вы яшчэ не паглядзелі новую серыю, але вельмі хочаце ведаць, што ж адбылося ў другім эпізодзе апошняга сезону серыяла "Гульня тронаў", - чытайце пра гэта на Sputnik.

Любімая мільёнамі людзей "Гульня тронаў" падыходзіць да канца. У ноч з нядзелі на панядзелак тэлеканал HBO выдаў другую серыю апошняга сезона праекта, гэта значыць, траціна фіналу гісторыі ўжо вядомая. Спецыяльна для тых, хто яшчэ не паглядзеў, але хоча ведаць, расказваем, што ж адбылося ў другой серыі восьмага сезона "Гульні тронаў".

Увага! Далей у тэксце будуць спойлеры.

Дзеянне ўсёй другой серыі "Гульні тронаў" праходзіць у замку Вінтэрфел. Туды прыбыў Джэймі Ланістар - без абяцанага сястрой войска. Ён тлумачыць Джону Сноў, Сансе Старк і Дэенерыс Таргарыен, што вырашыў змагацца за жывых.

Кадр з серыяла Гульня тронаў - Sputnik Беларусь
Спойлеры: што адбылося ў першай серыі апошняга сезону "Гульні тронаў"

Пасля таго, як у падтрымку Джэймі выказваюцца брат Тырыён і лэдзі Брыена Тарту, яго вырашаюць пакінуць у замку. Юны Бран Старк, які стаў інвалідам з-за дзеянняў Ланістара, пазней прызнаецца яму, што крыўды не трымае, бо інакш ён бы і не стаў трохвокім крумкачом.

Дэенерыс незадаволеная Тырыёнам - з-за таго, што ён паверыў Сэрсэі, - аднак пазней яе пераконваюць, што памыляюцца ўсе. Яна вырашае пакінуць яго правіцай і на час бітвы даручае хавацца ў крыпце, так як яго розум важней за меч.

Тым часам Вінтэрфел рыхтуецца да сустрэчы "белых хадакоў": у замку збіраюцца жыхары Поўначы, іх актыўна ўзбройваюць. Прыязджаюць у замак і старыя сябры Джона Сноў - Тормунд, Берык і Эд, якія паспелі апярэдзіць войска мерцвякоў. Прыбыў і Тэон Грэйджой - ён вырашае абараняць замак у бітве.

Ар'я атрымлівае ад каваля Гендры доўгачаканую зброю. Пазней яна прызнаецца яму, што хоча перад бітвай спазнаць, што такое запал - і яны займаюцца любоўю.

Незадоўга да бітвы Сэм Тарлі пытаецца Джона, ці распавёў ён Дэенерыс пра тое, што з'яўляецца Таргарыенам (нагадаем, гэта стала вядома ў першай серыі). Пазней Дэенерыс і Джон сустракаюцца ў крыпце, там ён і распавядае ёй усю праўду. Рэакцыя ў маці драконаў неадназначная, але яна стрымлівае сябе - тым больш, трубіць рог, які азначае набліжэнне войска белых хадакоў.

Завяршаецца серыя тым, што да Вінтэрфела падыходзіць армія мёртвых. Такім чынам, трэцяя серыя "Гульні тронаў", гэта зразумела і без усялякіх разбораў, будзе прысвечана бітве паміж мёртвымі і жывымі.

Стужка навiн
0