Рок-кампазіцыя, выкананая Верай, атрымала адабрэнне членаў журы. Сваімі эмоцыямі выканаўца падзялілася з вядучай Ганнай Нядзелька.
"На самой справе я вельмі рада, што прайшла, нягледзячы на тое, што я нават не прэтэндавала. Мне цікава было проста выйсці на сцэну і праспяваць", - распавяла Ярошык.
Яна адзначыла, што перад выхадам на сцэну хвалявалася, аднак падчас выступу усе эмоцыі засталіся ззаду.
Вера адкрывала суперсезон праекта "Ты супер!" на канцэрце ў Крамлі, дзе выступіла са спявачкай Зарай. Тады яна ўдастоілася пахвальных слоў ад вядомай выканаўцы.
Міжнародны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.