"Белавія" пра Boeing 737 MAX: пакуль не пераканаемся ў бяспецы, бартоў не будзе

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў фотабанкBoeing 737
Boeing 737 - Sputnik Беларусь
Авіякампанія чакае вынікаў ходу расследавання катастрофы судна Ethiopian Airlines і запэўнівае, што не дапусціць авіялайнеры гэтага тыпу ў свой авіяпарк, пакуль не будзе перакананая ў іх бяспецы.

МІНСК, 23 кра - Sputnik. Пакуль кіраўніцтва авіякампаніі "Белавія" і пілоты, якія садзяцца за штурвал, не будуць упэўненыя ў бяспецы лайнера Boeing 737 MAX, лайнеры дадзенага тыпу не з'явяцца ў авіяпарку перавозчыка, расказала карэспандэнту Sputnik начальнік службы маркетынгу і ЗЭД "Белавія" Кацярына Радзішэўская.

"Усё залежыць ад ходу расследавання, таму што бяспека - гэта наш самы вялікі прыярытэт. Пілоты сядуць за штурвал, калі будуць упэўненыя ў стоадсоткавай бяспецы бартоў дадзенага тыпу", - адзначыла Радзішэўская.

Авіякампанія замовіла на ўмовах лізінгу чатыры новыя самалёта Boeing 737 MAX. Пастаўка была запланавана на 2019-2020 гады.

Boeing 737-800 Белавія  - Sputnik Беларусь
"Белавія" пераходзіць на летні расклад: што зменіцца

У сетцы, прызнае суразмоўніца, часам абмяркоўваюць сітуацыю, пасажыры хвалююцца, ці не паляцяць яны ў наступны рэйс на "Максе", але пытанняў непасрэдна ў кампанію не паступала - самалёты такога тыпу ў парку "Белавія" адсутнічаюць.

"Мы спадзяемся, што спецыялістам з кампаніі Boeing атрымаецца не толькі вырашыць праблемы, калі яны там былі, але і праінфармаваць аб гэтым усіх - не толькі прафесійную супольнасць, але і ўсіх пасажыраў, якія патэнцыйна могуць лётаць гэтымі самалётамі, каб у іх не было хваляванняў, звязаных з пералётам", - адзначыла Радзішэўская.

У сакавіку Беларусь далучылася да дырэктывы Еўрапейскага агенцтва па бяспецы палётаў па прыпыненні палётаў Boeing 737-MAX 8 і 737 МАХ 9. Улады Беларусі таксама адсочваюць кансультацыі Еўрапейскага агенцтва з Федэральнай авіяцыйнай адміністрацыяй ЗША па гэтым пытанні.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі