МІНСК, 23 кра - Sputnik. Брытанскі журналіст Том Ховард, вядомы на прасторах інтэрнэту таксама як The Gentleman Racer, у год 70-годдзя "Формулы-1" вырашыў расказаць крыху гісторыі "Вялікіх прызоў" у сучасным фармаце.
У сваім Twitter ён апублікаваў хвілінны відэаролік, у якім ён паказаў усю эвалюцыю балідаў "Ф-1", пачынаючы ад першага афіцыйнага сезона.
Усяго ў адной хвіліне паказаны ўсе 70 гадоў "архітэктуры" гоначных машын - па сілуэтах можна зразумець, як выглядалі баліды, дзе размяшчаўся спачатку рухавік, і куды ён у выніку перамясціўся. Можна зразумець і этапы далучэння да аўтаспорту аэрадынамікі - тады на машынах пачалі з'яўляцца антыкрылы і іншыя спадарожныя "прымочкі".
Таксама можна ўбачыць, як змяняўся і руль гоначных машын - асабліва змены будуць прыкметныя ў канцы 1990-х.
F1 through the ages.
— The Gentleman Racer (@GentlemanRacer) 20 апреля 2019 г.
From 1950 to 2019.
Everyone has a year for F1. What was yours? pic.twitter.com/ihrgFCWfKQ
У гэтым годзе "Формула-1" адзначае 70-гадовы юбілей - першы сезон пад эгідай Міжнароднай федэрацыі аўтаспорту (FIA) стартаваў у далёкім 1950-м. Таксама "Вялікія прызы" ў гэтым сезоне правялі і 1000-ы Гран-пры, гонар прыняць яго выпала Кітаю.
Да 1000-ы гонцы ў гісторыі "Каралевы аўтаспорту" Sputnik падрыхтаваў фотастужку - глядзіце на ілюстрацыях асноўныя моманты з гісторыі "Ф-1".