МІНСК, 24 кра - Sputnik. Утрыманне ў паветры пылу афрыканскага паходжання можа павялічыцца на тэрыторыі Беларусі, аднак неістотна, пра гэта паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
"Не выключана, што пыл з Афрыкі (а менавіта з Сахары - Sputnik) можа ўплываць на стан паветра ў нашай краіне. Але ў бліжэйшы час істотнага павелічэння яго колькасці не прагназуецца", - растлумачылі спецыялісты.
Паводле прагнозу сіноптыкаў, цяпер у Беларусі пераважае вецер паўднёва-ўсходняга напрамку: паветраныя масы на тэрыторыю рэспублікі паступаюць з усходу Украіны, а не з боку Польшчы. Аднак з-за асаблівасцяў трансгранічнага пераносу пылу на далёкія адлегласці, спецыялісты ўсё ж не выключаюць верагоднасць таго, што яго ўтрыманне ў паветры павялічыцца.
"У цяперашні час у многіх гарадах Беларусі, дзе праводзяцца назіранні за станам атмасфернага паветра, сапраўды назіраецца павышаны ўзровень забруджвання паветра цвёрдымі часціцамі (пылам). Асноўная прычына ў тым, што ў краіне на працягу доўгага перыяду часу адсутнічаюць ападкі", - паведамілі ў Белгідрамеце.
Па дадзеных сіноптыкаў, з-за адсутнасці ападкаў паветра ў Беларусі зараз забруджана цвёрдымі часціцамі, выпадкі перавышэнняў нарматываў якасці па газападобных рэчывах - адзінкавыя.
У сувязі з ўмовамі надвор'я ў Мінпрыроды ў чарговы раз нагадалі пра шкоду вясновых выпальванняў сухой травы, якія наносяць вялікую шкоду навакольнаму асяроддзю і біялягічнай разнастайнасьці. Акрамя таго, рэчывы, якія выдзяляюцца пры гарэнні, трапляюць у атмасфернае паветра, што таксама прадстаўляе небяспеку для прыроды.