Роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй могуць адмяніць у канцы гэтага года

© PixabayРоўмінг паміж Беларуссю і Расіяй могуць адмяніць у канцы гэтага года
Роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй могуць адмяніць у канцы гэтага года - Sputnik Беларусь
Ужо гатовая ініцыятыва адмяніць роўмінг адразу ў пяці краінах, якія ўваходзяць у Мытны саюз.

МІНСК, 24 кра - Sputnik. Роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй можа быць адменены ўжо ў канцы бягучага года, пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік Федэральнай антыманапольнай службы Расіі Ігар Арцем'еў.

"Я спадзяюся, што ўжо ў канцы гэтага года", - адказаў кіраўнік ФАС на пытанне, калі будзе адменены роўмінг у рамках Саюзнай дзяржавы. Арцем'еў падкрэсліў, што праца па гэтым пытанні "прасоўваецца добра".

Адмена роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю - пакуль яшчэ праблемнае пытанне - Sputnik Беларусь
Адмена роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю - пакуль яшчэ праблемнае пытанне

Увесну гэтага года паведамлялася, што ФАС і Мінкамсувязі Расіі ў бліжэйшы час падрыхтуюць даклады для ўрадаў дзвюх краін з нагоды адмены роўмінгу.

"Мы лічым, што адмена роўмінгу па прыкладзе Расіі ў Беларусі - гэта першы крок у рамках Саюзнай дзяржавы. Таму што ўзровень інтэграцыі Беларусі і Расіі самы высокі", - падкрэсліў Арцем'еў, дадаўшы, што беларускі ўрад разглядае пытанне аб адмене роўмінгу.

Кіраўнік ФАС заўважыў, што ўжо прадстаўлена ініцыятыва прапрацаваць гэтае пытанне і ў фармаце Мытнага саюза, каб адразу ўсе пяць краін, якія ўваходзяць у МС, адмянілі роўмінг.

Упершыню пытанне адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй прагучала на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Пасля спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка прапанавала аформіць гэтае пытанне ў выглядзе пратакольнага даручэння. У сваю чаргу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў гэтую ініцыятыву.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі