ЦТ па беларускай мове: марфемная будова слова

© Sputnik / Альфрэд МікусГуканне вясны
Гуканне вясны - Sputnik Беларусь
Рыхтуйцеся да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове разам са Sputnik.
Раздзел навукі аб мове, у якім вывучаецца састаў слоў і спосабы іх утварэння, называецца словаўтварэнне.
Марфема – гэта найменьшая частка слова, якая мае лексічнае або граматычнае значэнне.
Словы, якія могуць змяняцца, складаюцца з асновы і канчатка. Нязменныя словы складаюцца толькі з асновы. У аснову ўваходзяць прыстаўка, корань, суфікс і постфікс. Корань – гэта галоўная частка слова. У слове можа быць некалькі прыставак і суфіксаў, а таксама некалькі каранёў.

Аснова слова і канчатак

Аснова слова змяшчае ў сабе яго лексічнае значэнне. Асновы падзяляюцца на вытворныя, невытворныя і ўтваральныя.
Канчатак служыць для ўтварэння розных формаў слова і сувязі слоў у словазлучэннях і сказах: наш-ага клас-а, у наш-ым клас-е.
У розных часцінах мовы канчатак выражае розныя граматычныя значэнні:
  • назоўнік – лік, склон;
  • прыметнік – род, лік, склон;
  • дзеяслоў (цяп. і буд. ч.) – асоба, лік; (прош. ч.) – род, лік.
Нулявы канчатак не выражаецца гукамі. Вызначыць яго можна, сапаставіўшы формы аднаго і таго ж слова: клас, клас-а, клас-у і г.д.

Корань слова

У корані слова заключаецца лексічнае значэнне слова, якое будзе агульным для ўсіх слоў, утвораных ад яго. Словы, якія маюць адзін і той жа корань, называюцца аднакаранёвымі (роднаснымі). Літары ў корані могуць чаргавацца: мора – марскі, вада - вадзяны.
Некаторыя карані заўсёды ўжываюцца толькі з прыстаўкамі і суфіксамі:
-у-: абуць, разуць;
-вул-: вуліца, завулак.
Астатнія карані называюцца свабоднымі і могуць як спалучацца з іншымі марфемамі, так і ўжывацца без іх.
Сустракаюцца аманімічныя карані, у якіх супадае напісанне і гучанне, але рознае лексічнае значэнне: марскі – марыць.

Прыстаўка

Прыстаўка знаходзіцца перад коранем і служыць для ўтварэння новых слоў той жа самай часціны мовы, што і ўтваральнае слова, або формаў слоў. У слове можа быць некалькі прыставак: па-ходзіць, вы-на-ходзіць.
У некаторых слоў прыстаўкі зліліся з коранем і не выдзяляюцца як асобныя марфемы: абавязак, аблічча, дастаць, навалачка, ненавідзець.
Суфікс
Суфікс знаходзіцца пасля кораня і служыць для ўтварэння новых слоў і розных формаў аднаго і тагож слова: дом – дам-аш-н-і, кацяня (Н. скл.) – кацян-яц-і (Р. скл.). У адным слове можа быць некалькі суфіксаў.

Постфікс

Постфікс стаіць напрыканцы слова, пасля канчатка або формаўтваральнага суфікса:
-ся (-ца, -цца): павіталіся, накрыцца, накрыецца;
-сьці (-сь): кагосьці, кагось;
-небудзь: хто-небудзь.

Злучальная галосная

Марфема, якая знаходзіцца паміж каранямі ў складаных словах, называецца злучальнай галоснай або інтэрфіксам: лесапаласа. Злучальнымі могуць быць галосныя а, е, і, я і гукаспалучэнні ох, ух: двухпавярховы. Яна не мае ні лексічнага, ні граматычнага значэння.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі