Старт акцыі "Георгіеўская стужачка - 2019" далі ў МІА "Россия сегодня"

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкСтарт акцыі "Георгіеўская стужачка - 2019" далі ў МІА "Россия сегодня"
Старт акцыі Георгіеўская стужачка - 2019 далі ў МІА Россия сегодня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рамках акцыі валанцёры раздаюць стужкі - сімвалы павагі да гістарычнай памяці пераможцаў.

МІНСК, 25 кра - Sputnik. Штогадовая акцыя "Георгіеўская стужачка" стартавала ў Маскве ў гэты чацвер, паведамляе Sputnik.

Акцыя "Георгіеўская стужачка", як чакаецца, у бліжэйшыя два тыдні пройдзе не толькі ў Расіі, але і яшчэ больш чым у 90 краінах. У яе рамках валанцёры пачалі раздаваць аранжава-чорныя стужкі - сімвалы павагі да гістарычнай памяці пераможцаў. Старт акцыі дадзены каля сцен МІА "Россия сегодня", дзе ў 2005 годзе зарадзілася гэтая традыцыя.

Старт "Георгіеўскай стужачцы-2019" дала прэс-канферэнцыя, на якой выступілі генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў, намеснік дырэктара Распатрыётцэнтра Дзмітрый Блужын, кіраўнік Федэральнага агенцтва па справах моладзі РФ Аляксандр Бугаёў, кіраўнік грамадскага руху "Валанцёры Перамогі" Вольга Амельчанкова і папулярны акцёр Ягор Бяроеў.

"Гэтая акцыя зарадзілася ў сценах нашага агенцтва і стала сапраўды глабальнай. Георгіеўская стужачка ператварылася ў сімвал пераемнасці пакаленняў і чалавечай годнасці. Спадзяемся, што кожны зможа адчуць тую сілу і дух, якія дапамаглі нашым продкам атрымаць перамогу над ворагам. Мы і далей будзем імкнуцца перадаваць наступным пакаленням тыя каштоўнасці і маральныя арыенціры, якія давалі сілы нашым дзядам перамагчы сусветнае зло", - заявіў у чацвер Кісялёў.

© Sputnik / Нина Зотина / Перайсці ў медыябанкГенеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да старту акцыі "Георгіеўская стужачка"
Старт акцыі Георгіеўская стужачка - 2019 далі ў МІА Россия сегодня - Sputnik Беларусь
Генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да старту акцыі "Георгіеўская стужачка"

Як прызнаўся Бяроеў, Перамога і вайна для яго многае значаць. "Мае сваякі ваявалі і гінулі. А мой дзядуля вынайшаў непрабіўнае шкло для знішчальнікаў, за што атрымаў прэмію - вялікую бутэльку спірту, у той час былі і такія прэміі. Трэба надаваць больш увагі ветэранам, якія маюць непасрэднае дачыненне да Перамогі, бо іх не так шмат засталося", - распавёў акцёр.

На прэс-канферэнцыі таксама адбылася прэзентацыя праекта ў фармаце дапоўненай рэальнасці (AR) і фотавыставы "Май 1945-га", падрыхтаваных МІА "Россия сегодня" сумесна з медыягрупай "Чырвоны квадрат". Гісторыі людзей, якія прайшлі праз вайну і якія сустрэлі Дзень Перамогі, запісалі для праекта расійскія акцёры і вядучыя Ягор Бяроеў, Дзіна Гарыпава, Дзмітрый Дзіброў, Дзмітрый Кісялёў, Дзмітрый Харацьян, Яна Чурыкава. Жадаючыя могуць паслухаць гэтыя гісторыі з дапамогай мабільнага прылажэння "РИА.Lab". Спампаваўшы прылажэнне і ўключыўшы ў ім рэжым AR (дапоўненай рэальнасці), трэба навесці камеру тэлефона на фотаздымак. Наведвальнікі атрымаюць доступ не толькі да гэтых гісторый, але таксама да дадатковых фота і відэаматэрыялаў. Прылажэнне даступна ў AppStore для прылад на iOS і ў Google Play для прылад на Android. У прылажэнне ўключаны таксама аддалены рэжым прагляду, што дазваляе наведаць выставу віртуальна з любой кропкі Расіі.

"Вельмі натхнёная сваім удзелам у гэтым праекце. Гэта наша агульная праца - выхоўваць памяць. Людзі забываюць хутка, гэта наша ўласцівасць. Толькі тут так нельга. Трэба памятаць тых, дзякуючы каму мы можам жыць, радавацца, дамагацца сваіх мэтаў. Вельмі хочацца, каб памяць не памірала", - прызналася тэлевядучая Яна Чурыкава.

МІА "Россия сегодня" - міжнародная медыягрупа, місіяй якой з'яўляецца аператыўнае і ўзважанае асвятленне падзей у свеце, інфармаванне аўдыторыі аб розных поглядах на ключавыя падзеі. МІА "Россия сегодня" прадстаўляе лінейку інфармацыйных рэсурсаў агенцтва: РІА "Новости", "Спорт РИА Новости", "Недвижимость РИА Новости", Прайм, "Рейтинг РИА Новости", "ИноСМИ". За мяжой медыягрупа прадстаўлена міжнародным навінавым агенцтвам і радыё Sputnik.

Стужка навiн
0