МІНСК, 25 кра - Sputnik. Упершыню за апошнія трыццаць гадоў не будзе праводзіцца вулічная акцыя "Чарнобыльскі шлях", пра гэта паведамілі ў чацвер у Мінску на прэс-канферэнцыі арганізатары акцыі.
Мінскія гарадскія ўлады на мінулым тыдні дазволілі правесці "Чарнобыльскі шлях", як і прасілі арганізатары, 26 красавіка. Па існуючым заканадаўстве, арганізатары павінны аплаціць ГУУС Мінска пэўную суму за тое, што супрацоўнікі міліцыі будуць ажыццяўляць ахову акцыі. Арганізатары і раней заяўлялі, што ў іх няма такіх грошай - больш за 3 тысячы долараў.
Сёння, за дзень да прызначанай акцыі, яе арганізатары сабралі прэс-канферэнцыю і заявілі, што "Чарнобыльскага шляху" не будзе за-за таго, што яны палічылі немэтазгоднай аплату паслуг міліцыі.
Арганізатары прапанавалі замест "Чарнобыльскага шляху" правесці "Чарнобыльскі тыдзень" - у выглядзе лекцый і прэзентацый.
"Чарнобыльскі шлях" - адна з найстарэйшых вулічных акцый. Яна праходзіла кожны год 26 красавіка - у дзень аварыі на Чарнобыльскай АЭС.