Забарона на наведванне лясоў уведзена ў Мінскай і Гродзенскай абласцях

© PixabayЗабарона на наведванне лясоў уведзена ў Мінскай і Гродзенскай абласцях
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў Мінскай і Гродзенскай абласцях - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Увядзенне забароны ініцыявана ў сувязі з высокім узроўнем пажарнай небяспекі ў большасці рэгіёнаў рэспублікі.

МІНСК, 25 кра - Sputnik. Забарона на наведванне лясоў уведзена ў шэрагу рэгіёнаў Мінскай і Гродзенскай абласцей, паведамілі Sputnik у чацвер у Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі.

Белавежская пушча - Sputnik Беларусь
Адно з самых старажытных балот Еўропы пад пагрозай знікнення

Так, на Міншчыне забаронена наведваць лес у Валожынскім, Мінскім, Уздзенскім, Старадарожскім, Смалявіцкім, Чэрвеньскім і Бярэзінскім Раёнах. На Гродзеншчыне - у Гродзенскім, Шчучынскім, Мастоўскім, Дзятлаўскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Свіслацкім, Зельвенскім, Слонімскім, Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнах.

"Увядзенне забароны прадугледжвае поўную адмову ад наведвання лясоў грамадзянамі (у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе і гэтак далей), а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага", - падкрэслілі ў Мінлясгасе.

Ведамства адзначае, што такія меры былі прынятыя ў сувязі з высокім класам пажарнай небяспекі ў большасці раёнаў Беларусі. Пры гэтым у Мінлясгасе дадалі, што забарона часовая, накіравана на бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці і ляснога фонду.

Паводле інфармацыі ведамства, з пачатку года на тэрыторыі рэспублікі адбылося 217 лясных пажараў, ахопленая агнём тэрыторыя - больш за 1000 гектараў. Найбольш крытычная сітуацыя - у лясных масівах Брэстчыны, дзе адбылося 106 выпадкаў узгаранняў.

Стужка навiн
0