Выбух, які адбыўся на Чарнобыльскай АЭС у ноч з 25 на 26 красавіка 1986 года, цалкам знішчыў рэактар чацвёртага энергаблока станцыі. Крыху больш за 200 тысяч квадратных кіламетраў заражанай тэрыторыі, 600 тысяч ліквідатараў, 130 тысяч жыхароў, вымушаных назаўжды пакінуць свае дамы. Пяць мільёнаў чалавек, якія пацярпелі ад катастрофы і яе наступстваў. Чарнобыльская аварыя прызнана найбуйнейшай катастрофай у гісторыі атамнай энергетыкі.
Ліквідацыя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Архіўныя кадры
© РИА Новости
Падпісацца
Найбуйнейшая ядзерная тэхнагенная катастрофа ў свеце - аварыя на ЧАЭС - адбылася 33 гады таму, 26 красавіка 1986 года. Глядзіце архіўныя кадры з месца выбуху.