Пункты спрошчанага пропуску адкрыюць на мяжы Беларусі на Вялікдзень

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзяржаўная мяжа, архіўнае фота
Дзяржаўная мяжа, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Перасякаць мяжу ў пунктах спрошчанага пропуску змогуць толькі жыхары памежнай тэрыторыі, пры сабе ім трэба будзе мець пашпарт, а для наведвання краін Еўрасаюза - яшчэ і візу.

МІНСК, 26 кра - Sputnik. Пункты спрошчанага пропуску будуць дзейнічаць на мяжы ў дзень святкавання Вялікадня па праваслаўным календары, пра гэта распавялі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

У ведамстве распавялі, што такія пункты пропуску адкрыюць 28 красавіка на мяжы з Літвой і Украінай. Нагадаем, што перасякаць мяжу ў пунктах спрошчанага пропуску змогуць толькі жыхары памежнай тэрыторыі. Пры сабе ім трэба будзе мець пашпарт, а для наведвання краін Еўрасаюза - яшчэ і візу.

Як будуць працаваць пункты спрошчанага пропуску

На мяжы з Літвой 28 красавіка з 11:00 да 17:00 будзе працаваць пункт спрошчанага пропуску "Геранёны" (з літоўскага боку - "Кракуны"). Таксама з 12:00 да 17:00 будзе адкрыты пункт пропуску "Піцкуны" (з літоўскага боку - "Нарвілішкес"), там перасекчы мяжу змогуць толькі пешаходы.

На беларуска-ўкраінскай мяжы з 9:00 да 17:00 будзе дзейнічаць пункт спрошчанага пропуску "Глушкевічы" (з украінскага боку - "Будкі-Каменскія"). Праз "Дзяржынск" (украінскую "Познань"), можна будзе прайсці ў нядзелю з 9:00 да 18:00. Мяжу можна будзе перасекчы з 9:00 да 17:00 і ў пункце спрошчанага пропуску "Отчын" (з украінскага боку - "Гута").

Таксама 28 і 29 красавіка з 9:00 да 18:00 можна будзе трапіць у суседнюю краіну праз "Віўнева" (з украінскага боку - "Дольск").

"Звяртаем увагу, што ў дадзеных пагранпераходах ажыццяўляецца толькі пагранічны кантроль, таму дазваляецца перамяшчаць толькі тавары і рэчы для асабістага карыстання, прадугледжаныя спецыяльным пералікам", - нагадалі ў ДПК.

Стужка навiн
0