Спачатку навальніцы, потым пахаладанне: прагноз надвор'я ў Беларусі на выхадныя

© PixabayСпачатку навальніцы, потым пахаладанне: прагноз надвор'я ў Беларусі на выхадныя
Спачатку навальніцы, потым пахаладанне: прагноз надвор'я ў Беларусі на выхадныя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У бліжэйшыя дні ў краіне чакаюцца дажджы, а будучы працоўны тыдзень будзе сонечным, але пачнецца з невялікага пахаладання.

МІНСК, 26 кра - Sputnik. Выхадныя ў Беларусі будуць цёплымі, але дажджлівымі, а працоўны тыдзень пачнецца з пахаладання, пра гэта сведчаць дадзеныя Белгідраметцэнтра.

Вясновая засуха: беларусы могуць застацца без ўраджаю бульбы? - Sputnik Беларусь
Вясновая засуха: беларусы могуць застацца без ўраджаю бульбы?

"26 красавіка (у пятніцу) надвор'е Беларусі ў асноўным будзе вызначацца вобласцю павышанага атмасфернага ціску, толькі ў заходніх раёнах краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Чакаецца пераменная воблачнасць", - распавялі сіноптыкі.

У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў, кароткачасовыя дажджы і нават навальніцы ў суправаджэнні парывістага ветру чакаюцца толькі ў асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Уначы будзе ў асноўным +7..+13°С (месцамі +3..+6°С), а ўдзень паветра прагрэецца да +21..+27°С. У Белгідрамеце таксама нагадваюць: у бліжэйшыя суткі амаль па ўсёй рэспубліцы захаваецца высокі ўзровень пажарнай небяспекі, неабходна быць асцярожным пры абыходжанні з агнём.

У суботу, 27 красавіка, Беларусь апынецца ў поле паніжанага атмасфернага ціску, сфармаваным у цёплай няўстойлівай паветранай масе, так што ў начныя гадзіны месцамі, а ўдзень амаль па ўсёй краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах прагрымяць навальніцы, падчас якіх будзе парывісты вецер. Уначы пахаладае да +7..+14°С, удзень тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах +19..+26°С.

"28 красавіка (у нядзелю) надвор'е будуць вызначаць маларухомыя франтальныя сістэмы. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы", - паведамілі спецыялісты.

У ноч на Вялікдзень у Беларусі будзе ад +8°С да +13°С, а пасля абеду ў краіне пацяплее ў сярэднім да +14..+20°С (месцамі да +24°С).

Па папярэдніх дадзеных на Gismeteo.by, у пачатку працоўнага тыдня будзе суха, але пахаладае: так, згодна з прагнозам на сёння, паветра ў Мінску ў бліжэйшыя будні будзе прагравацца толькі да +13..+15°С.

Стужка навiн
0