Віцебскі медуніверсітэт увайшоў у рэйтынг лепшых сусветных ВНУ

© ВГМУВіцебскі медуніверсітэт увайшоў у рэйтынг лепшых сусветных ВНУ
Віцебскі медуніверсітэт увайшоў у рэйтынг лепшых сусветных ВНУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
ВДМУ падзяліў пазіцыю з такімі ўстановамі вышэйшай адукацыі, як універсітэт Акаяма, МДТУ імя Баумана, універсітэт Аўеда і многімі іншымі.

ВІЦЕБСК, 26 кра - Sputnik. Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт заняў 301+ месца ў рэйтынгу Times Higher Education University Impact Rankings 2019 і стаў адзінай ВНУ краіны, якая ўвайшла ў агульны рэліз рэйтынгу, гаворыцца на сайце ўніверсітэта.

Акадэмія навук Беларусі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларусь паднялася ў рэйтынгу краін дзякуючы навуцы

Варта адзначыць, што Times Higher Education University Impact Rankings складаецца брытанскім выданнем з аднайменнай назвай, якое ў сваю чаргу з'яўляецца адным з трох найбольш аўтарытэтных выдаўцоў рэйтынгаў у свеце.

"У рэйтынгу ўдзельнічала 462 ВНУ з 76 краін. Наш універсітэт заняў 301+ месца, падзяліўшы яго са многімі ВНУ, якія займаюць высокія месцы і ў іншых міжнародных табліцах", - гаворыцца ў паведамленні.

Пры выбары навучальных устаноў ацэньваліся паказчыкі маштабаў дзейнасці ўніверсітэта, яго менеджменту, даследаванні і дасягненні мэтаў устойлівага развіцця ААН.

Больш за ўсё ў Times Higher Education University Impact Rankings 2019 увайшло ВНУ з Японіі - 41 вышэйшая навучальная ўстанова, на другім месцы ЗША з 31 ВНУ, на трэцім Расія, у якой у рэйтынг ўвайшло 30 ВНУ краіны.

Лепшым ВНУ апынуўся універсітэт Окленда з Новай Зеландыі.

Стужка навiн
0