Дажджы і +20°С максімум: прагноз надвор'я ў Беларусі на нядзелю 28 красавіка

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкДажджы і +20°С максімум: прагноз надвор'я ў Беларусі на нядзелю 28 красавіка
Дажджы і +20°С максімум: прагноз надвор'я ў Беларусі на нядзелю 28 красавіка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як і напярэдадні, у нядзелю амаль па ўсёй рэспубліцы пройдуць дажджы, а наступны тыдзень пачнецца з пахаладання.

МІНСК, 28 кра - Sputnik. Дажджы пройдуць па ўсёй Беларусі ў нядзелю з-за маларухомых франтальных сістэм, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"28 красавіка надвор'е будуць вызначаць маларухомыя франтальныя сістэмы", - распавялі сіноптыкі.

У сувязі з гэтым амаль па ўсёй рэспубліцы будуць ісці кароткачасовыя дажджы, як і ў мінулыя суткі, у асобных раёнах нават прагрымяць навальніцы. Па дадзеных спецыялістаў, чакаецца таксама парывісты вецер.

Ноччу тэмпература паветра ў рэспубліцы будзе знаходзіцца ў межах ад 8 да 13°С. Днём жа будзе некалькі прахаладней, чым напярэдадні: у сярэднім пацяплее да +14..+20°С, толькі месцамі тэмпературныя паказчыкі будуць дасягаць адзнак у +21..+24°С.

Згодна з папярэднім прагнозам на Gismeteo.by, працоўны тыдзень пачнецца з пахаладання: так, па дадзеных на сёння, у бліжэйшыя будні ў Мінску дажджоў не чакаецца, але паветра прагрэецца толькі да +13..+15°С.

Стужка навiн
0