МІНСК, 28 кра - Sputnik. Заключная частка фантастычнага фільма "Мсціўцы: Фінал" устанавіла рэкорд па зборах у сусветным пракаце, сабраўшы каля 644 мільёнаў долараў, паведамляе тэлеканал CNN.
У сусветны пракат новыя "Мсціўцы" выйшлі 24 красавіка, у амерыканскі - 26 красавіка. У беларускіх кінатэатрах таксама ўжо можна ўбачыць карціну.
У першыя дні пасля прэм'еры "Мсціўцы" устанавілі рэкорд, перасягнучы папярэднюю частку "Мсціўцы: Вайна бясконцасці", якая ў першы ўікэнд сабрала 641 мільён. Дарэчы, прэм'ерны ўікэнд яшчэ не скончыўся, і фільм яшчэ можа дабраць некалькі дзесяткаў мільёнаў.
Кампанія Disney ацэньвае зборы ад чацвёртай часткі "Мсціўцаў" за першы ўікэнд толькі ў ЗША ў 310-340 мільёнаў. На цяперашні момант лепшае дасягненне па гэтым паказчыку таксама ўтрымлівае папярэдні фільм кінасагі са зборамі ў 258 мільёнаў.
У новай серыі супергероі з каманды Мсціўцаў і іх саюзнікі павінны распрацаваць план, які дапаможа супрацьстаяць разбуральным дзеянням магутнага тытана Танаса.
Галоўныя ролі ў карціне выконваюць Роберт Даўні-малодшы, Крыс Эванс, Крыс Хемсварт, Скарлет Ёхансан, Бры Ларсан, Карэн Гілан і іншыя.