Даша ўжо другі раз выступае ў "Ты супер!" - такая магчымасць ёй выпала менавіта ў суперсезоне. І другі раз беларуска ўдзельнічае ў паўфінале. У гэты раз яна выканала кампазіцыю амерыканскай рок-групы Evanescence My Immortal - і прайшла ў фінал.
"У мяне ёсць такая "фішка": калі ты выходзіш на сцэну і калі гэта тваё - то няма іншых эмоцый, акрамя тваіх пачуццяў", - распавяла выканаўца.
Даша перад выступам прыадчыніла закуліссі праекта і паказала, як выглядае грымёрка, а таксама сам шлях на сцэну.
Міжнародны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.