Лукашэнка: органы мясцовага самакіравання будуць больш самастойнымі

© Photo : Пресс-служба президента РБСустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Андэрсам Кнапе.
Сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Андэрсам Кнапе. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Запатрабаванасць еўрапейскага вопыту ў справе пашырэння самастойнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў i iншых органаў самакіравання абмяркоўвалася на сустрэчы прэзідэнта Беларусі са старшынёй Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы.

МІНСК, 29 кра - Sputnik. Беларускія ўлады настроены даць больш самастойнасці органам мясцовага самакіравання і разлічваюць на дапамогу адпаведных структур Еўрапейскага саюза ў вырашэнні гэтага пытання, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са старшынёй Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Андэрсам Кнапе.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы - Sputnik Беларусь
Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва

"Мы, натуральна, будзем рухацца ў кірунку большай самастойнасці органаў мясцовага самакіравання. Шмат добрага з таго, што створана ў вас, падлягае запазычанню ў Беларусі. Думаю, добрай дапамогай у рэалізацыі сказанага былі б больш цесныя кантакты органаў мясцовага самакіравання з адпаведнымі структурамі Еўрапейскага саюза", - прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Прэзідэнт прызнаўся, што яму прыемна абмяркоўваць гэтыя пытанні з чалавекам, які мае паспяховы асабісты вопыт у мясцовым самакіраванні.

У сваю чаргу Андэрс Кнап ацаніў свой візіт у Беларусь як плённы. Паводле яго слоў, кангрэсу прыемна бачыць тую цікавасць, якую беларускія ўлады праяўляюць да пытанняў развіцця мясцовага самакіравання.

Ён адзначыў, што Савет Еўропы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю.

"За два дні я ўжо атрымаў добрыя ўражанні і ад абстаноўкі, і ад абмеркаванняў з прадстаўнікамі ўрада, мясцовых і рэгіянальных уладаў і бізнесу", - сказаў Кнапе.

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў з'яўляецца кансультатыўным органам Савета Еўропы. Мэтай кангрэса з'яўляецца актыўнае ўцягванне мясцовых і рэгіянальных уладаў у дзейнасць Савета Еўропы і прасоўванне яго асноватворных каштоўнасцяў. Арганізацыя налічвае 324 ўдзельнікі, якія ўяўляюць 47 дзяржаў.

Дзве беларускія арганізацыі маюць статус запрошанага назіральніка ў кангрэсе, гэта Фонд імя Льва Сапегі і Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Стужка навiн
0